«Тры сястры» () — п’еса ў чатырох дзеяннях А. П. Чэхава, напісаная ў 1900 годзе. Упершыню была апублікавана ў часопісе «Руская думка», № 2 за 1901 год; са зменамі і папраўкамі выйшла асобным выданнем у тым жа годзе ў выдавецтве А. Ф. Маркса.

Створаная на замову Маскоўскага Мастацкага тэатра і ўпершыню прадстаўленая 31 студзеня 1901 года, п’еса ўжо больш за сто гадоў не сыходзіць са сцэны як у Расіі, так і за мяжой.

На працягу XX стагоддзя да «Трох сёстраў» звярталіся рэжысёры, у ліку якіх Ул. Неміровіч-Данчанка і Георгій Таўстаногаў, Алег Яфрэмаў і Юрый Любімаў, Лоўрэнс Аліўе і Эрвін Аксер, кожны раз адкрываючы ў драме новыя думкі, сугучныя новай эпосе. Цікавасць да п’есы не слабее і ў XXI стагоддзі.

Крыніцы

Катэгорыя:Творы Антона Чэхава Катэгорыя:Творы 1900 года Катэгорыя:П’есы на рускай мове