Таццяна Рыжэвіч, па нараджэнні Зуева (нар. ) — беларуская гандбалістка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па гандболе, пятнаццаціразовая чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь.
У 1998 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Выступала за зборную каманду БДУФК з 1991 па 1998 год, потым за каманду БНТУ. З 1989 года ўваходзіла ў склад зборнай моладзевай каманды СССР, з’яўлялася ўдзельніцай чэмпіянату свету па гандболе.
З 2010 года працуе трэнерам па гандболе ў ДЮСШ горада Маларыты. У 2015 годзе зборная каманда школьніц г. Маларыты пад яе кіраўніцтвам на першынстве Рэспублікі Беларусь заняла другое месца.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Tatsiana Ryzhevich Рыжевич Татьяна Евгеньевна Жажда знаний велика? Даст Вам их ИППК! (выпуск № 20)
Катэгорыя:Гандбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі