Бабёр еўрапейскі для Беларусі — абарыгенны від грызуноў, адзіны прадстаўнік сямейства .

Гістарычныя звесткі

У мінулым быў важным аб’ектам палявання. Косткі бабра знойдзеныя пры раскопках гарадзішчаў VI—XII стагоддзяў.

Пры раскопках Старога замка ў Гродне былі знойдзены косткі баброў, пры гэтым ўсе астанкі належаць дарослым жывёлам, што кажа пра тое, што здабываліся бабры выключна зімой, бо ў адваротным выпадку меліся б астанкі маладых жывёл.

Вядомы граматы XIV—XVI стагоддзяў, выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з бабровымі гонамі (месцамі адлову баброў) каля Полацка, Маладзечна, Слуцка. У XVI стагоддзі Статутамі ВКЛ былі вызначаныя меры па ахове баброў. У XVIII стагоддзя бабёр яшчэ быў распаўсюджаны на Прыпяці, Піне, Бярэзіне, Ясельдзе, Свіслачы, да сярэдзіны XIX стагоддзя захаваўся толькі на Бярэзіне і паўднёвых прытоках Прыпяці.

Каля тысячы гадоў таму ва Усходней Еўропе (на Русі, у Польшчы і ў Літве) склаўся арганізаваны промысел баброў. Людзі, занятыя гэтай справай (баброўнікі), мелі выключнае права на паляванне (бабровыя гоны) у княжаскіх (пазней — і іншых) уладаннях і падпарадкоўваліся баброўнічаму, службоўцу са шляхты. Па сутнасці, гэтыя жывёлы знаходзіліся на становішчы паўсвойскіх, часам уладкоўваліся цэлыя бабровыя гаспадаркі. Браканьерства строга каралася. Пра лоўлю баброў гаворыцца ў царкоўнай грамаце Вітаўта:

где берег великаго князя сумежный з боярским, туто гонити бобры. И бобровником великаго князя и боярским и поделити бобры по старине, а сетей и рожнов и осок бояром не держати и поколодв и кошов не ставити. А где князский или боярский берег особный, а великаго князя берег не пришел, туто им ставити поколодвы и ковши, и собакы держати, и сети, как мога, так бобра им ловити.

Да пачатку XX стагоддзя амаль поўнасцю знік (засталіся невялікія селішчы на Бярэзіне, Сажы і Нёмане).

Для аднаўлення і захавання яго колькасці ў Беларусі было забаронена паляванне на бабра з 1922 года. У 1924 годзе ў вярхоўях ракі Бярэзіны былі знойдзены 22 паселішчы баброў (самая буйная папуляцыя на той час), а пазней — у далінах рэк Нёмана і Сожа. З мэтай захавання гэтага віду ў Беларусі быў прыняты шэраг іншых мер па ахове і аднаўленні колькасці, як натуральным шляхам, так і штучным. Аснову такіх мер склала стварэнне рэзерватаў, якія ў далейшым сталі цэнтрамі рассялення, з якіх фармаваліся цяпер існуючыя папуляцыі бабра.

У прыватнасці ў 1925 годзе ў мэтах захавання і павелічэння беларускай папуляцыі бабра быў створаны Бярэзінскі запаведнік. У 1931—1932 гадах было ўлічана 54 бабровыя «хаткі», у 1933 — 95, у 1947—147 хатак.

У другой палове 1920-х гадоў колькасць бабра ў Беларусі складала ўсяго каля 170 асобін, у 1930-я гады — каля 300—500 асобінФедюшин, А. В. Речной бобр, его история, жизнь и опыты по размножению / А. В. Федюшин — М., 1935. — 359сГолодушко, Б. З. О промысловой экологии бобра в Белоруссии / Б. З. Голодушко // Лесное хозяйство. № 9. — 1972 — С. 58-60.. Дзякуючы мерапрыемствам, накіраваным на захаванне віду, да канца 1940-х гадоў папуляцыя бабра павялічылася да 6-8 тыс. асобін, а да канца 1960-х гадоў — да 22-30 тысяч асобінГолодушко, Б. З. Опыт использования бобра в Белоруссии / Б. З. Голодушко // Тр. Воронеж. гос. зап. Вып. 6. — 1969. — С. 264—274.Сержанин, Ю. И. Географическое распространение и состояние естественных запасов охотничье-промысловых млекопитающих Белорусской ССР/ Ю. И. Сержанин. — Мн.: Наука и техника, 1970. — с. 61-63. З 1963 года на тэрыторыі Беларусі пачалося прамысловае адабранне бабра. У перыяд інтэнсіўнага рассялення (1960-1970-я гады) прырост папуляцыі бабра на ізноў асвойваных тэрыторыях складаў 20-25 %, паступова памяншаючыся, стабілізаваўся да дасягненні ўзроўню экалагічнай ёмістасці тэрыторыіПЛАН УПРАВЛЕНИЯ ПОПУЛЯЦИЕЙ БОБРА В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ. 2021 Жарков, И. В. Структура и динамика населения млекопитающих на примере бобра в СССР: дис. … д-ра биол. наук по совокупности опубликованных работ: 097. / И. В. Жарков. — 1968. — 42 с.Литвинов, В. Ф. Рекомендации по рациональному использованию ресурсов бобра речного в Беларуси / В. Ф. Литвинов, А. И. Ятусевич, П. Г. Козло. Мн.: Минлесхоз, ОРУП" Белгосохота", УО «БГТУ», 2008. — 38с..

Да 1990 колькасць віду змянялася неістотна і складала 20-30 тысяч асобін. За перыяд 1990—1996 гады колькасць бабра знізілася на 42 % і склала каля 12 тысяч асобін. Відавочна, гэта было звязана з пагаршэннем сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, якая суправаджалася паслабленнем аховы і масавым браканьерствам, калі баброў бескантрольна здабывалі ўсімі даступнымі спосабамі.

На пазнейшым этапе развіцця папуляцыі найбольш інтэнсіўны рост колькасці бабра назіраўся з 1997 па 2010 год, сярэдні прырост склаў 10,8 % пры здабычы 1,4 % ад колькасці. Згодна з экалагічнымі заканамернасцямі дынамікі папуляцый такія тэмпы росту папуляцыі маглі назірацца пры першапачаткова нізкай шчыльнасці насельніцтва і наяўнасці свабодных і экалагічна прыдатных тэрыторый для ўтварэння новых паселішчаў.

Сучасная папуляцыя

У наш час бабёр жыве ва ўсіх вадацёках і вадаёмах Беларусі, асвойваючы раней не характэрныя, але прыдатныя для жыцця месцы — меліярацыйныя сістэмы, пажарныя вадаёмы, сажалкі і да таго падобнае. Прычына гэтага — павелічэнне кармавой базы на прыбярэжных участках і недавыкарыстанне віду паляўнічымі. Вяртанне і паўсюднае распаўсюджванне бабра ў Беларусі з’яўляецца адным з найважнейшых дасягненняў у галіне аховы дзікай прыроды XX стагоддзя.

На 2023 год папуляцыя баброў у Беларусі складае 53 439 асобінЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .

Дынаміка агульнай колькасці

Біялогія

Даўжыня цела 66—92 см, хваста — 22—34 см, вага цела да 30 кілаграмаў. Афарбоўка светлая (каштанава-бурая, светла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя бабры характэрныя для басейнаў Сажа і Нёмана. Пальцы задніх канечнасцей злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць усё жыццё, таму ён сточвае іх аб цвёрдыя пароды дрэваў.

Харчаванне

Харчуюцца бабры выключна расліннымі кармамі. У Беларусі яны ядуць 160 відаў раслін, але аснову рацыёну складаюць 30-40 відаўСтавровский, Д. Д. Бобры Березинского биосферного заповедника (морфо-экологический анализ популяции) / Д. Д. Ставровский. Мн.: Ураджай, 1986. — 111 с.Янушко, А. Д. Эколого-экономические основы лесоохотничьего хозяйства Беларуси / А. Д. Янушко, В. Ф. Дунин, А. П. Захаренко // Мн.: Четыре четверти, 2006. — С. 99-106..

У харчаванні гэтых жывёл прасочваецца сезоннасць, якая найбольш выразна праяўляецца трыма перыядамі. У вяснова-летні перыяд бабры ядуць лугавыя і водна-балотныя расліны і іх карэнішчы (, , , , , , , і іншыя), лісце і маладыя парасткі дрэў і кустоў (, ). У асенні перыяд пераважае драўняна-хмызняковая расліннасць. Зімні рацыён бабра складае ў асноўным кара і драўніна нарыхтаваных з восені паваленых дрэў: вярбы, асіны, чаромхі, бярозы, а таксама водная расліннасць. Пераважнымі відамі дрэў для бабра з’яўляюцца асіна і вербы, радзей ужываюцца дуб, ліпа, ляшчына, чаромха, бярозы, ясень, і вельмі рэдка — вольхі і елка. Непадыходны склад драўняных кормаў у месцах пасялення баброў кампенсуецца лугавой і водна-балотнай расліннасцю.

Экалогія

Для баброў важна наяўнасць па берагах вадаёма драўняна-хмызняковай расліннасці з мяккіх лісцяных парод, а таксама воднай і прыбярэжнай травяністай расліннасці, якая складае іх рацыён. У сучасных умовах Беларусі найбольш спрыяльнымі месцамі пасялення бабра з’яўляюцца малыя і сярэднія рэкі, якія найболей шчыльна засяляюцца гэтым відам.

Сямейны ўчастак часам заняты на працягу многіх пакаленняў. На буйных вадаёмах даўжыня сямейнага ўчастка ўздоўж берага складае ад 0,3 да 2,9 км, а на рознатыповых вадацёках у сярэднім 1,3-11,8 км. Невялікі вадаём можа засяляць адна сям’я ці адзін дарослы бабёр. Ад берагоў вадаёмаў/вадатокаў бабры рэдка аддаляюцца больш, чым на 200 метраўBaskin, S.M., The Danger of Predator Attacks as a Factor Influencing the Length of Feed Marches of Beavers (Castor fiber)/ S.M. Baskin, N.S. Novoselova // Zool. Zh. vol. 87. no. 2. — 2008. — P. 226—230..

Таксанамія

Паводле вынікаў параўнальнага даследавання двух падвідаў еўрапейскага бабра — і  — у карэнных і інтрадукаваных папуляцыях, было вызначана, што беларускія бабры па большасці вымярэнняў апынуліся драбнейшымі за ўсходнееўрапейскіх, але больш разнастайнымі — паліморфнымі — чым апошніяH. П. Кораблёв, П. H. Кораблёв. Закономерности морфологической изменчивости реинтродуцированных популяций на примере двух подвидов бобра Castor fiber orientoeuropaeus и Castor fiber belorussicus (Castoridae, Rodentia) .

Пераважная афарбоўка верху светла-бураяГромов И. М., Ербаева М. А. «МЛЕКОПИТАЮЩИЕ ФАУНЫ РОССИИ И СОПРЕДЕЛЬНЫХ ТЕРРИТОРИЙ» .

У культуры

У славянскіх фальклорных тэкстах, звязаных з шлюбам, перш за ўсё, у вясельных песнях бабёр выступае ўвасабленнем жаніха. Парным жаночым персанажам таксама выступае пушны звер. Так, у некаторых беларускіх вясельных песнях бабёр сімвалізуе жаніха, а нявесту — выдра. Наогул, тэма лоўлі бабра на мех (жаніху — на шапку, нявесце — на футра) адзначана ў шэрагу беларускіх вясельных песень. У беларускіх вясельных і жніўных песнях бабёр згадваецца і ў якасці пачастунку, прапанаванага гасцям.

У Бабруйску ў 2006 годзе быў устаноўлены помнік бабру. Яго выява выкарыстоўвалася для грашовых знакаў і паштовых марак.

У паштовай справе

У геральдыцы

Крыніцы

Літаратура

Сержанин И. Н. Речной бобр и его биологические особенности. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1951.

Спасылкі

ПЛАН УПРАВЛЕНИЯ ПОПУЛЯЦИЕЙ БОБРА В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ. 2021 Хто забіў апошняга бабра ў Чучавіцкім краі пры Польшчы?

Катэгорыя:Бабры Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі