Барыс Мацвеевіч Дзясніцкі () — рускі і беларускі тэатральны мастак, кніжны ілюстратар.
Біяграфія Нарадзіўся 17 лістапада 1903 года ва УладзівастокуДесницкий Борис Матвеевич (17.11.1903 — 11.02.1985), ID: RU12707902-pers-82010 ў дваранскай сям’і. У 1918 годзе ў Саратаве «чырвонымі» быў расстраляны яго бацька, маці павесілася ў турме. З гэтага часу Барыс, якому тады было 16 год, стаў жыць самастойна.
У 1919 годзе скончыў тры класы гімназіі, пачаў працаваць. Працаваў грузчыкам, лодачнікам, рэгістратарам, зборшчыкам лекавых траў, калекцыянерам-батанікам у Саратаўскім педагагічным музеі. Працаваў на рыбаводным гадавальніку ў сяле Тэйлаўка Саратаўскага краю.
У 1923—1924 гадах вучыўся ў землеўпарадкавальным тэхнікуме, сумяшчаючы вучобу і працу. У 1924—1926 гадах вучыўся у мастацкім тэхнікуме. Працаваў мастаком у Саратаве, працягваючы вучыцца ў П. С. Уткіна. У 1927/1928 навучальным годзе годзе чытаў лекцыі па тэорыі выяўленчага мастацтва ў мастацкай школе саратаўскага акруговага аддзела прафесійнай адукацыі і пачаў працу над тэорыяй колеру і каларыту ў прасторы.
У 1929 годзе перабраўся ў Маскву. У 1929—1930 гадах працаваў мастаком у Дзяржаўным выдавецтве мастацкай літаратуры.
У 1930—1931 гадах працаваў мастаком на Беларускай сельскагаспадарчай прамысловай выставе.
У 1931 годзе працаваў мастаком пастаноўкі «Пяты гарызонт» у Адэскім дзяржаўным яўрэйскім тэатры.
У 1932—1933 гадах працаваў мастаком у Беларускай студыі оперы і балета. У 1933 годзе ў Мінску пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, Кацярынай Аляксандраўнай Бенедскай, якая кіравала балетам у Беларускай студыі оперы і балета.
У 1934 годзе працаваў мастаком па афармленні выстаўкі кніг у выданні «Партвыдат». У 1934—1935 гадах працаваў тэатральным мастаком у тэатры «Рамэн» у Маскве. У 1935—1936 гадах працаваў мастаком фільма «Апошні табар» на кінастудыі «Міжрабпомфільм».
У 1935—1936 гадах працаваў мастаком па фрэсках на будаўніцтве будынка аэравакзала Маскоўскага аэрапорта.
У 1937 годзе да арышту працаваў мастаком па афармленні кастрычніцкіх калон дэманстрантаў на фабрыцы імя Свярдлова (Масква).
Арыштаваны уначы 7 лістапада 1937 года (па іншых звестках — 11 лістапада) па месцы жыхарства ў Маскве па даносе «падазрэнні ў шпіянажы», знаходзіўся ў зняволенні ў турме на Лубянцы. 24 чэрвеня 1938 года рашэннем Асобай нарады пры НКУС СССР асуджаны на 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў з паразай у правах. Заключэнне адбываў у Паўночна-Усходнім папраўча-працоўным лагеры (Калымскія лагеры), куды прыбыў у 10 жніўня 1938 года. Спачатку — на агульных працах (лесапавал), затым — у Магадане мастаком у выдавецтве «Савецкая Калыма». Захаваліся аформленыя ім кнігі, дзе імя мастака не пазначана.
Барыс Дзясніцкі і яго жонка пісалі шмат лістоў і заяваў ва ўсе магчымыя інстанцыі з просьбай аб пераглядзе справы, у тым ліку Сталіну, Берыі, у ваенную пракуратуру. Вызвалены 15 лістапада 1945 года, у ссылцы і на спецпасяленні ў Магаданскай вобласці не значыўся.
Пасля вяртання ў Маскву працаваў у кніжнай графіцы, ілюстраваў дзіцячыя кніжкі, складаў альбомы для размалёўвання. Рэабілітаваны ў 1955 годзе Галоўнай ваеннай пракуратурай за адсутнасцю складу злачынства.
Памёр 11 лютага 1985 года ў Маскве.
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Расіі Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Расіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай