Працэдурная генерацыя — гэта метад аўтаматычнага стварэння даных з выкарыстаннем алгарытмаў, часта ў спалучэнні з данымі, апрацаванымі людзьмі ўручную. Выкарыстоўваецца ў камп’ютарнай графіцы для стварэння тэкстур і 3D-мадэляў і ў відэагульнях для аўтаматычнага стварэння гульнявога кантэнту.
Прыклады працэдурнай генерацыі ў камп’ютарных гульнях Rogue гэта адзін з першых прыкладаў гульні з працэдурнай генерацыяй у гісторыі. На кожным яе ўзроўні выпадкова размяшчаюцца пакоі злучаныя калідорамі, што робіць кожную гульню ўнікальнай. No Man’s Sky з’яўляецца касмічным сімулятарам, у якім працэдурна генеруюцца зорныя сістэмы і планеты.
Гл. таксама Фрактал L-сістэма
Катэгорыя:Механізмы відэагульняў