Зако́н Пе́дэрсена (іншыя назвы — правіла «рукі», пераход *s у *x) — фанетычны закон, сфармуляваны незалежна адзін ад аднаго К. Уленбекам у 1894 годзе і Х. Педэрсенам у 1895 годзе для славянскіх моў. У навуковы зварот хутчэй увайшоў артыкул Педэрсэна, і ў далейшым закон сталі называць ягоным імем. Пазней, у 1922 годзе, закон быў распаўсюджаны А. Мее на ўсе сатэмныя мовы. Працякаў у іх неаднастайна, умовы ў розных мовах адрозніваюцца адна ад адной.
Прыклады > *teixos «прамы, роўны» > > , . Параўн. «справядлівы», «просты, шчыры, адкрыты»; «пырскаць» > *porxos > «пыл, дробныя парушынкі» > , . Параўн. «вадаспад»; > *wirxus > > , . Параўн. , () «вышыня, верх, велічыня»; > *soṷxos > > . Параўн. , , , () «сухі»; > *leikxos > > «празмерны, залішні», . Параўн. «рэшта».
Храналогія
Абсалютная храналогія Пераход *s у *x адбыўся ў ранняй праславянскай мове.
Ю. У. Шавялёў датуе пераход *s у *x VI—V стагоддзямі да н. э. Да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н. э. дадзены працэс адносіць і А. Лампрэхт.
Літаратура Бернштейн С. Б. Очерк сравнительной грамматики славянских языков. — М.: Изд-во АН СССР, 1961. — С. 160—165. Каралюнас С. К вопросу об и.-е. *s после i, u в литовском языке // Baltistica, I (2). — С. 113—126. Маслова В. А. Истоки праславянской фонологии. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. — С. 196—225. Мейе А. Общеславянский язык. — М.: Издательство иностранной литературы, 1951. — С. 26—30. Селищев А. М. Старославянский язык. — М.: Издательство Московского университета: Наука, 2006. — С. 165—170. Чекман В. Н. Древнейшая балто-славо-индоиранская изоглосса (*si-k > *š) // Балто-славянские исследования. 1980. — М.: Наука, 1981. — С. 27—37. Andersen H. IE *s after i, u, r, k in Baltic and Slavic // Acta Linguistica Hafniensia. 1968. Vol. 11. P. 171–190. Collinge N. E. The Laws of Indo-European. — Amsterdam/Philadelphia:John Benjamins Publishing Company, 1985. — P. 143—145. Hamp E. P. On IE *s after i, u in Baltic // Baltistica, III (1). — P. 7—11. Shevelov G. Y. A Prehistory of Slavic. — Heidelberg: Carl Winter Universitätsverlag, 1964. — P. 127—137.
Спасылкі Prescott, C. «Germanic and the Ruki Dialects» Anthony Jakob. «A ruki mistake? (*ruki in Baltic)»
Катэгорыя:Фанетычныя законы Катэгорыя:Праславянская мова