Бажніцеле () — востраў на возеры Гальве, за 50 м на паўднёвы ўсход ад вострава Караіму.

Пасля 1418 года вялікі князь Вітаўт загадаў змураваць на востраве царкву святога Георгія для асабістых патрэб сваёй жонкі Юліяніі Гальшанскай. Пазней царква перайшла да Сапегаў, якія зрабілі ў ёй родавую магільню, у 1596 годзе перайшла ва унію з падпарадкаваннем віленскаму манастыру Святой Троіцы, зруйнавана ў 1655 годзе падчас вайны 1654—1667 гадоў.

Рэшткі царквы ў 1992 годзе ўнесены ў (унікальны код 17340), у 2005 годзе прызнаны часткай большага аб’екта (унікальны код 27125).

У 1996 годзе, падчас падводных археалагічных даследаванняў, праведзеных прафесарам Торуньскага ўніверсітэта , выяўлены драўляныя палі — рэшткі моста, які злучаў астравы Бажніцеле і Караіму. Шырыня моста вызначана як 4 метры. У 1997 годзе даследаванні працягнуў .

Крыніцы

Катэгорыя:Азёрныя астравы Катэгорыя:Астравы Літвы Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Трокі Катэгорыя:Троцкі гістарычны нацыянальны парк