«Руса-Балт» () — марка аўтамабіля, які выпускаўся на Руска-Балтыйскім вагонным заводзе (РБВЗ) у Рызе і Пецярбургу, акцыянерным машынабудаўнічым прадпрыемстве Расійскай імперыі, які спецыялізаваўся спачатку на выпуску вагонаў, а далей асвоіў вытворчасць трамваяў, аўтамабіляў і самалётаў.
Гісторыя У 1908 годзе па рашэнні старшыні праўлення М. В. Шыдлоўскага на заводзе ў Рызе быў створаны аўтамабільны аддзел пад кіраваннем дырэктара І. А. Фрязіноўскага і Д. Д. Бондарава. На пасаду галоўнага канструктара быў запрошаны 26-гадовы Ж. Патэра, які перад гэтым працаваў на бельгійскай фірме «Fondu». Аўтамабілі кампаніі сталі прататыпам першых мадэляў завода. Назва Руса-Балт замацавалася з прычыны скарачэння назвы на французскай мове — Russo-Baltique (Руса-Балтык).
У канцы 1910 года акцыянернае таварыства РБВЗ набыло «Экіпажную фабрыку Фрэзе і К°» — расійскага аўтавытворцы. Майстэрні прадпрыемства знаходзіліся ў Пецярбургу на Эртелевым завулку, 10 (цяпер вуліца Чэхава). Затым яны былі ператвораныя ў станцыю тэхабслугоўвання аўтамабіляў РБВЗ.
Першая і самая масавая серыйная мадэль аўтамабільнага аддзела — мадэль тыпу «С».
У 1913 годзе была выраблена першая машына аўтамабільнага аддзела Руска-Балтыйскага завода з паўгусенічным рухавіком французскага вынаходніка А. Кегрэса, які працаваў тады ў Расійскай імперыі.
Падчас Першай сусветнай вайны ўвосень 1915 года аўтамабільны аддзел з Рыгі быў эвакуіраваны ў Маскву, а частка абсталявання адпраўлена ў аўтамайстэрні Пецярбурга. У гады вайны аўтамабілі мадэлі «С» з адкрытымі кузавамі шырока выкарыстоўваліся ў рускай арміі ў якасці штабных машын, іншыя выкарыстоўваліся як санітарныя аўтамабілі. Акрамя гэтага, на шасі «Руса-Балт» вырабляліся розныя бронеаўтамабілі на Іжорскім заводзе ў Колпіне ў 1914—1919 гадах.
У 1916 годзе кіраўніцтва акцыянернага таварыства купіла для эвакуяванага завода падмаскоўны маёнтак Пакроўскае-Філі (цяпер раён Масквы «Філі»). Завод быў запушчаны 1 ліпеня 1917 года. У 1919 годзе завод нацыяналізаваны і пастановай Савета народных камісараў атрымаў назву 1-га бранятанкавага аўтазавода (БТАЗ—1) аб’яднання «Прамбронь». У 1922 годзе было выпушчана 4 або 5 аўтамабіляў на пераробленай базе, два з якіх прынялі ўдзел ва Усесаюзным аўтапрабегу 1923 годаОтечественные легковые автомобили. 1896—2000 гг. — Сергей Канунников.
Крыніцы
Літаратура Л. Шугуров. Погоня за Руссо-Балтом. — М.: Издательства ЦДТС, КМК., 2004 г. Ю. Долматовский. Знакомые и незнакомые. — М.: Детская литература, 1976. — С 86. Энциклопедия «Рига». — Рига: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 644. — ISBN 5-89960-002-0. Автомобили Русско-Балтийского вагонного завода — 1913
Катэгорыя:Ліфляндская губерня Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі