Сірыйскі народны супраціў (, транслітарацыя: Аль-Мукавама аш-Шабія ас-Сурыя) — сірыйская паўстанцкая групоўка, утвораная неўзабаве пасля падзення рэжыму Башара Асада ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы. У асноўным супрацьстаіць пераходнаму ўраду Сірыі.

30 снежня 2024 года прыхільніку зрынутых уладаў апублікавалі заяву, у якой заявілі, што пакляліся забіваць лідараў групоўкі Хаят Тахрыр аш-Шам, салдат Ізраіля, ваенных ЗША і НАТА. Першую акцыю арганізацыя правяла 6 студзеня 2025 года, калі пра-асадаўскія баевікі зладзілі засаду на падраздзяленні Хаят Тахрыр аш-Шам у Латакіі.

З дапамогай Хезбалы групоўка актыўна збірае сродкі з дапамогай розных крыптавалют, уключаючы біткойн і эфірыум.

Паўстанцы абгрунтоўваюць сваю барацьбу гвалтам новых улад у дачыненні да хрысціян, шыітаў і алавітаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенізаваныя арганізацыі Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2024 годзе Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта