Аэрадромны завулак — завулак у Кастрычніцкім раёне Мінска. Назва звязана з суседнім старым аэрапортам. Забудова завулка цалкам складаецца з 1—2-павярховых жылых дамоў сядзібнага тыпу, частка сядзібнай забудовы знесена ў 2016—2017 гадах.
Забудова Дамы № 15 і 16 на скрыжаванні з Нафтавым завулкам пабудаваны ў 1952 годзе; а дом № 17 на тым самым скрыжаванні — адзіны ацалелы будынак 1948 года на Аэрадромным завулку.
Крыніцы
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)