Брылеўскі тупік — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Пачынаецца ад скрыжавання з Вірскай вуліцай, цягнецца 170 м і сканчаецца тупіком. Назву тупік атрымаў ад старой дарогі, якая вяла да фальварка Брылевічы (вядомы з 16 стагоддзя). Згодна звестак сайта «Гэадзен»: «Нумарацыя дамоў даволі незвычайная: у тупіку размешчаны дом 7 і разнастайныя карпусы і будынкі дома 55. Практычна ўсе яны адносяцца да прамысловай зоны. Жылых дамоў нямаБрылеўскі тупік на Гэадзен». Тупік ідзе паралельна з палатном чыгункі Мінскага аддзялення БЧ, бліжэйшай станцыяй з’яўляецца Мінск-Сартыравальны.
Гл. таксама Жылы раён Брылевічы Брылеўская вуліца
Крыніцы
Спасылкі
Брылеўскі тупік у архітэктурнай базе Рhotobuildings
Катэгорыя:Вуліцы Мінска