Плюсна́ () — сярэдні аддзел ступні, размешчаны паміж перадплюсной і пальцамі.

Плюсна складаецца з пяці плюснявых касцей (), якія адносяцца да кароткіх (монаэпіфізавых) трубчастых касцей і нагадваюць пясцевыя косці кісці. Падобна да апошніх, у іх адрозніваюць праксімальны канец, ці аснова (), сярэднюю частку, ці цела (), і дыстальны канец, ці галоўку ().

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ступня Катэгорыя:Косці ніжняй канцавіны