Клінападо́бныя косці () — тры перадплюснявыя косці ступні, якія формай нагадваюць кліны. Гэта група касцей аб’ядноўвае медыяльную (), прамежкавую () і латаральную () косці. За клінападобнымі касцямі ляжыць чоўнападобная косць. Звонку ад іх знаходзіцца кубападобная косць. Паміж чоўнападобнай і клінападобнымі касцямі размяшчаецца кліначоўнападобны сустаў (), а з кубападобнай косцю клінападобныя косці злучаюцца клінакубападобным суставам (). Поласці гэтых суставаў паведамляюцца паміж сабой і з поласцю плюсне-перадплюснявых суставаў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ступня Катэгорыя:Косці ніжняй канцавіны