thumb|Галёнка чалавека Галё́нка (; ) — аддзел канцавіны ў жывёл.
У членістаногіх галёнка — членік нагі, які рухома злучаны са сцягном (у насякомых) або з каленным членікам (у павукападобных) і нясе на канцы лапку, звычайна членістую. У земнаводных і наземных пазваночных галёнка — частка задняй канцавіны паміж сцягном і ступнёй.
У чалавека Шкілет галёнкі прадстаўлены вялікай і малой галёнкавымі касцямі. У чалавека гэтыя косці сучленены і амаль на ўсім працягу злучаны міжкасцявой перапонкай, а ўнізе — звязкамі.
Цягліцы галёнкі дзеляцца на групы: пярэднюю (разгінальнікі ступні і пальцаў), вонкавую (згінальнікі ступні, якія адводзяць і варочаюць яе вонкі) і заднюю (згінальнікі пальцаў, ступні і галёнка). Інервуецца галёнка вялікагалёначным і малагалёнкавым нервамі. Яе кровазабеспячэнне забяспечваецца галінамі падкаленнай артэрыі. Адток крыві ажыццяўляецца па вялікай і малой падскуравым і глыбокім вялікагалёначным венам.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Анатомія ніжняй канечнасці