Джавані Дзі Ларэнца (; нар. ) — італьянскі футбаліст, абаронца клуба «Напалі і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера Клубная Дзі Ларэнца пачынаў сваю кар’еру ў моладзевай сістэме «Рэджыны» ў 2009 годзе. 29 мая 2011 года ён дэбютаваў на прафесійным узроўні ў матчы Серыі Б супраць «Сасуола». Сезон 2012—2013 гадоў правёў на правах арэнды ў складзе «Кунеа», дзе выходзіў на поле ў 27 матчах і прыцягнуў на сябе ўвагу дзякуючы сваім шматспадзеўным выступам«Giovanni Di Lorenzo, primo acquisto del Napoli! 10 milioni all’Empoli». Europa Calcio.. Пасля некалькіх гадоў у найніжэйшых дывізіёнах, у жніўні 2017 года абаронца склаў працоўны дагавор з «Эмпалі»«Calciomercato Empoli, preso il difensore Di Lorenzo a titolo definitivo». Tutto Sport.. Дзі Ларэнца дапамог камандзе прабіцца ў Серыю А, дэбютаваўшы ў найвышэйшым дывізіёне Італіі 19 жніўня 2018 года ў матчы супраць «Кальяры». 7 чэрвеня 2019 года італьянец далучыўся да «Напалі», які выклаў за іграка 8 мільёнаў еўра«Empoli, Di Lorenzo: „Per tutti ero Bati. Sogno l'azzurro, ma prima la salvezza“» . La Gazzetta dello Sport.. У свой першы год ён адразу замацаваўся ў першай адзінаццатцы і здабыў з клубам Кубак Італіі, адолеўшы ў фінале супраціўленне «Ювентуса». 15 ліпеня 2020 года з'явіліся чуткі аб мажлівым пераходзе футбаліста да шыхтаў англійскага «Манчэстэр Юнайтэд»«Di Lorenzo’s agent responds to Man Utd transfer talk after successful Euro 2020 campaign». Goal.com., але замест гэтага ён падпісаў новы 5-гадовы кантракт з «Напалі», згодна з якім падоўжыў супрацоўніцтва з клубам да 2026 года«Official: Di Lorenzo extends with Napoli». Football Italia.. 14 ліпеня 2022 года Дзі Ларэнца быў прызначаны новым капітанам каманды пасля сыходу Ларэнца Інсінье і Каліду Кулібалі«Spalletti on Kim, Kvicha and New Napoli Captain». Football Italia.. 4 кастрычніка таго ж года адзначыўся першым голам у Лізе чэмпіёнаў, пацэліўшы мяч у браму «Аякса». Той матч скончыўся пераканаўчай выязной перамогай з лікам 6:1Church, Ben (5.10.2022). «'Even Maradona would have been proud,' says coach as Napoli thrashes Ajax 6-1 in Champions League». CNN..

Міжнародная Прыцягваўся да матчаў моладзевай зборнай краіны. У нацыянальнай зборнай Італіі паклаў пачатак кар’еру 15 кастрычніка 2019 года, згуляўшы ў стартавым складзе ў выязным матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна, які яго каманда перамагла з лікам 5:0«Historic manita in Liechtenstein». Football Italia.. У чэрвені 2021 года быў уключаны ў склад зборнай Італіі з 26 чалавек на чэмпіянат Еўропы 2020 года трэнерам Раберта Манчыні«Mancini names uncapped striker Raspadori in final Italy Euro 2020 squad». Reuters.. На гэтым турніры стаў чэмпіёнам Еўропы, адгуляўшы цалкам фінальны матч супраць зборнай АнглііMcNulty, Phil (11.07.2021). «England lose shootout in Euro 2020 final». BBC Sport..

Дасягенні «Напалі»: Чэмпіён Італіі: 2023 Уладальнік Кубка Італіі: 2020

Італія: Чэмпіён Еўропы: 2020

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэджына Катэгорыя:Ігракі ФК Кунеа Катэгорыя:Ігракі ФК Матэра Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі