Сакратыс Папастатопулас (; нар. , Каламата, Грэцыя) — колішні грэчаскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера Пачаў прафесійную кар’еру ў афінскім АЕКу. У камандзе дэбютаваў 26 кастрычніка 2005 года ў матчы на Кубак Грэцыі супраць «Яніны» (3:0), у гэтым матчы Сакратыс забіў гол. У студзені 2006 года быў аддадзены ў шасцімесячную арэнду ў «Нікі Волас». Пасля таго як вярнуўся ў АЕК змагаўся за месца ў аснове. 14 мая 2008 года Папастатопулас вывеў АЕК на дэрбі з «Панатынаікосам» у якасці капітана — стаўшы самым маладым іграком у гісторыі грэчаскага АЕКу, які апранаў капітанскую павязку.
У жніўні 2008 года перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа», клуб заплаціў за Сакратыса 4 млн еўра«Джэноа» купил греческого защитника. www.sports.ru. У камандзе дэбютаваў 27 верасня 2008 года ў матчы супраць «Фіярэнціны» (1:0).
У ліпені 2010 года перайшоў у італьянскі «Мілан», клуб заплаціў за Сакратыса 5 млн €, а таксама ў стан клуба з Фларэнцыі перайшлі Дзігоні і Адуамадзі. У ліпені 2011 года Сакратыс перайшоў у «Вердэр» на правах арэнды, дамова была разлічана на адзін сезон з магчымасцю выкупу правоў футбаліста наступным летам, якой брэменцы і скарысталіся ўлетку 2012 года, выкупіўшы футбаліста.
28 мая 2013 года стаў іграком клуба «Барусія Дортмунд»Боруссия Д подтвердила трансфер Сократиса. football.ua.
Міжнародная кар’ера Упершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнерам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 года. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 года ў матчы супраць зборнай Чэхіі. Гуляў за зборную Грэцыі на Еўра-2012.
Дасягненні «Мілан» Чэмпіён Італіі: 2011
«Барусія» Уладальнік Кубка Германіі: 2017 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2013, 2014
«Арсенал» Уладальнік Кубка Англіі: 2020
«Алімпіякос» Чэмпіён Грэцыі: 2021, 2022
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце Kicker.de Профіль на сайце Weltfussball.de Профіль на сайце transfermarkt.de
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грэцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс