Грыгорыс Макас (; нар. , , Грэцыя) — колішні грэчаскі футбаліст, паўабаронца. Таксама былы ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера «Паніёніс» Грыгорыс з'яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Паніёніяс». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2003 годзе ў асноўным складзе таго ж клуба, у якім правёў шэсць сезонаў, прыняўшы ўдзел у 130 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Паніёніясу», Макас быў асноўным іграком каманды.
АЕК Да складу клуба АЕК далучыўся ў 2009 годзе. У новым клубе таксама паступова стаў асноўным іграком паўабароны каманды.
«Мюнхен 1860» 9 ліпеня 2012 года Макас падпісаў на 2 гады кантракт з нямецкім клубам «Мюнхен 1860». Сума трансферу, як лічыцца, склала 465 тысяч еўра«Makos signs for 1860». bundesliga.de..
«Анартосіс» 5 ліпеня 2013 года Грыгорыс падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Анартосіс»Κυριος ο Γρηγόρης Μάκος. anorthosis.com..
Міжнародная кар’ера Макас быў прызваны ў склад зборнай Грэцыі 1 лютага 2008 года і дэбютаваў 5 лютага 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай ЧэхііGreece beat Czech Republic 1–0. sportingreece.com., сваю другую гульню за нацыянальную зборную правёў 19 мая 2008 года ў гульні супраць зборнай КіпраGreece vs. Cyprus (Fulltime Report). greece.worldcupblog.org..
Дасягненні АЕК: Уладальнік Кубка Грэцыі: 2011
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце АЕК Афіны Статыстыка на сайце National Football Teams Профіль на сайце footballdatabase.eu
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грэцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Паніёніяс Неа-Смірні Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Мюнхен 1860 Катэгорыя:Ігракі ФК Анартосіс Фамагуста Катэгорыя:Ігракі ФК Панеталікос Агрыніён Катэгорыя:Ігракі ФК Трыкаля Катэгорыя:Ігракі ФК Калітэя Катэгорыя:Ігракі ФК Каламата Месэнія