28 красавіка 2025 года на Пірэнейскім паўвостраве адбылося маштабнае адключэнне электраэнергіі, якое закранула Іспанію, Партугалію, Андору і частку Францыі, а таксама Марока. У Іспаніі і Партугаліі амаль цалкам адключылася электразабеспячэнне, у Лісабоне, у Порту і ў Мадрыдзе спынілася метро.

Ход падзей

Партугалія У Партугаліі з-за адключэння электраэнергіі была спыненая праца Лісабонскага метро, цягнікоў і святлафораў. Мабільныя сеткі таксама адчувалі сур’ёзныя абмежаванні, асабліва для галасавых выклікаў, а паслугі перадачы даных працавалі толькі часткова. Бальніцы выкарыстоўвалі генератары для падтрымання сваёй працы.

Цягнікі прыгараднай чыгункі спыніліся, у гарадах былі прыцягнутыя дадатковыя сілы паліцыі. Аэрапорт Лісабона быў зачынены каля 13:00 па WEST. Аэрапорты Порту і Фара перайшлі на харчаванне ад рэзервовых генератараў.

Кабінет прэм’ер-міністра Луіш Мантэнегру правёў экстраннае пасяджэнне.

Пры гэтым астраўныя рэгіёны Мадэйра і Азоры засталіся не закранутыя адключэннямі.

Энергазабеспячэнне пачало аднаўляцца ўвечары 28 красавіка, да раніцы 29 красавіка да сеткі былі падключаны ўсе 89 падстанцый.

Іспанія Улады Мадрыда ўвялі ў горадзе экстранны план PEMAM (ісп. Plan Territorial de Emergencia Municipal del Ayuntamiento de Madrid).

Улады Іспаніі паведамілі, што нацыянальныя АЭС былі аўтаматычна адключаныя ад электрасеткі па прычыне знікнення іх знешняга электразабеспячэння.

Да раніцы 29 красавіка энергазабеспячэнне было адноўлена на 99%, да сеткі былі падключаны ўсе падстанцыі.

Як мінімум 5 чалавек загінуліEl apagón se cobra al menos cinco vidas en España.

Андора Аператар электрасетак Андоры паведаміў, што адключэнне энергіі ў Іспаніі на некалькі секунд паўплывала на сітуацыю ў княстве. Сістэмная аўтаматыка падключыла энергасістэму княства да французскай, аднавіўшы электразабеспячэнне.

Францыя Аператар электрасетак Францыі паведаміў, што на некалькі хвілін знікла электрасілкаванне ў Французскай Краіне Баскаў.

Марока Інтэрнэт-сэрвіс Orange Maroc паведаміў пра значныя збоі ў працы. Кампанія тлумачыла, што адключэнне святла на Пірэнейскім паўвостраве закранулі міжнародныя сувязі.

Імаверныя прычыны Дакладная прычына здарэння не ясная. Паводле заявы нацыянальнай партугальскай энергетычнай кампаніі REN, прычынай збою сталі анамальныя ваганні правадоў на лініях напругай 400 кВ у цэнтральнай частцы Іспаніі, якія ўзніклі з-за рэзкіх перападаў тэмпературы. Таксама кампанія заявіла аб магчымасці ўзнікнення вельмі вялікіх ваганняў электрычнага напружання ў энергасістэме Іспаніі, якія ў далейшым распаўсюдзіліся на энергасістэму Партугаліі, адзначыўшы пры гэтым, што пра дакладную прычыне казаць заўчасна. Іспанскі сеткавы аператар REE заявіў, што прычынай адключэнняў стаў збой у злучэнні энергасістэм Іспаніі і Францыі праз пажарВ Испании и Португалии произошло масштабное отключение электроэнергии, Forbes (Россия), 28 апреля 2025 года.. Аднак інфармацыя пра пажар была абвергнутая, а Нацыянальная метэаралагічная служба Іспаніі заявіла, што не было зафіксавана ніякіх незвычайных метэаралагічных і атмасферных з’яў або рэзкіх ваганняў тэмпературы'No unusual phenomena,' Spanish met office dismisses explanation of outage, The Guardian, 29 апреля 2025 года..

Нацыянальны крыпталагічны цэнтр Іспаніі (з’яўляецца часткай Нацыянальнага разведвальнага цэнтра) пачаў расследаванне адносна таго, ці магла прычынай стаць кібератака. За некалькі дзён да адключэння электраэнергіі цэнтр зафіксаваў «значную незвычайную актыўнасць, якая зыходзіла з Паўночнай Афрыкі», а страта 15 гігават магутнасці адбылася за 5 секунд, што там назвалі дзіўнымEl CNI no descarta ninguna hipótesis y ya investiga «una gran actividad inusual procedente del Norte de África» y por qué en cinco segundos desapareció el 60 % de toda la luz, Infobae.com, 28 апреля 2025 года..

Але прэм’ер-міністр Партугаліі Луіш Мантэнегру, камісар Еўрапейскай камісіі Тэрэса Рыбера і старшыня Еўрапейскага парламента Антоніу Кошта заявілі, што няма ніякіх прыкмет таго, што збой энергазабеспячэння быў выкліканы кібератакай.

Крыніцы

Катэгорыя:2025 год у Францыі Катэгорыя:Падзеі 28 красавіка Катэгорыя:Красавік 2025 года Катэгорыя:Тэхнагенныя катастрофы Катэгорыя:Катастрофы 2025 года Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі