Адрыя́н Межае́ўскі (; нар. , , Польшча) — колішні польскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера Клубная Адрыян з'яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Накі» з Ольштына. Увесну 2003 года прабіўся ў асноўны склад клуба, з якім выступаў да канца сезона. Узімку 2004 года перайшоў у плоцкую «Віслу», з якой у сезоне 2005—2006 гадоў атрымаў перамогу ў Кубку Польшчы. Узімку 2007 года перайшоў у сасноўскае «Заглэмбе», аднак па заканчэнні сезона вярнуўся назад у Плоцк. 22 снежня 2008 года заключыў трохгадовы кантракт са сталічнай «Палоніяй», 5 снежня 2010 года як ігрок варшаўскага клуба стаў уладальнікам прыза «Найлепшы ігрок лігі 2010 года» паводле версіі выдання «Piłka Nożna»Mierzejewski Ligowcem Roku 2010. ksppolonia.pl.

З чэрвеня 2011 года выступаў за турэцкі клуб «Трабзанспор», куды перайшоў за 5,25 млн еўраMierzejewski ustalił warunki kontraktu, rekordowy transfer o krok. Sport w Onet.pl. Гэты трансфер стаў самым дарагім у гісторыі Польскай экстракласыAdrian Mierzejewski sprzedany do Trabzonsporu. 90minut.pl, да гэтага моманту самым дарагім іграком, быў Роберт Левандоўскі, які каштаваў да сыходу 4,5 млн еўра.

20 чэрвеня 2014 года Межаеўскі падпісаў кантракт з клубам «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі тэрмінам на 3 гадыMierzejewski oficjalnie w Arabii! Polak podpisał trzyletni kontrakt. Polsatsport.pl.

Міжнародная Першы матч за зборную Польшчы правёў 1 сакавіка 2010 года ў гульні супраць зборнай Балгарыі, Адрыян замяніў Лукаша Пішчака. Першы гол забіў 5 чэрвеня 2011 года ў браму зборнай Аргенціны і прынёс польскай камандзе перамогу з лікам 2:1.

Дасягненні «Аль-Наср»: Чэмпіён Саудаўскай Аравіі: 2015

«Сідней»: Уладальнік Кубка Аўстраліі: 2017

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце 90minut.pl Профіль на сайце transfermarkt.co.uk

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Плоцк Катэгорыя:Ігракі ФК Заглэмбе Сасновец Катэгорыя:Ігракі ФК Палонія Варшава Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Наср Эр-Рыяд Катэгорыя:Ігракі ФК Шарджа Катэгорыя:Ігракі ФК Сідней Катэгорыя:Ігракі ФК Чанчунь Ятай Катэгорыя:Ігракі ФК Чунцын Ліфань Катэгорыя:Ігракі ФК Гуанчжоу Фулі Катэгорыя:Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа Катэгорыя:Ігракі ФК Хэнань