Гета ў Чэрыкаве (лета—кастрычнік 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Чэрыкаў падчас Халакосту.
Гісторыя Паводле перапісу 1939 года ў Чэрыкаве з 6411 жыхароў яўрэяў было 949 чалавек (14,8 %)Л. Смиловицкий. Гетто Белоруссии — примеры геноцида (из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.». Чэрыкаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй 2 гады і 2,5 месяца — з 17 (15) ліпеня 1941 года да 1 кастрычніка 1943 года.
Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Чэрыкаве гета.
У кастрычніку (лістападзе) 1941 года ад 500 да 600 (238, 253, 300А. Литин, И. Шендерович. Чериков ) яўрэяў горада сабралі і пад канвоем з немцаў і калабарантаў пагналі да «народнага дому». Усе ішлі з рэчамі, у калоне было шмат дзяцей. Затым ім сказалі, што іх адвядуць на вакзал у Крычаў для перасялення ў іншае месца, але па дарозе калону павярнулі ў іншы бок — у бок Зарэчча да месца, якое называлася Чырвоны Бераг. Каля млына ва ўрочышчы Маставое ля траншэі, якая ўтварылася пры здабычы торфу, калону асуджаных людзей спынілі і расстралялі з аўтаматаў. Многіх габрэяў кідалі ў роў параненымі і закопвалі яшчэ жывымі.
Памяць Помнік ахвярам Катастрофы быў усталяваны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў (у 1969 годзе). Грошы на помнік збіралі самі габрэі. У 1980-х гадах помнік быў пашкоджаны вандаламі, і на яго месцы ўсталявалі новы — памылкова з крыжам.
На чэрыкаўскіх габрэйскіх могілках, абмежаваных вуліцамі Ленінскай, Міра і завулкам Міру, расстрэлаў не было, але там таксама быў усталяваны сімвалічны памятны знак ахвярам генацыду яўрэяў выглядзе трох стэл з прозвішчамі расстраляныхЯд Вашем. Мемориалы и церемонии памяти .
Крыніцы
Літаратура
Чэрыкаў Катэгорыя:Гісторыя Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Чэрыкаў