Аляксей Ермалаевіч Эверт (; ) — расійскі ваенны дзеяч.

Біяграфія Паходзіць з дваран.

У 1876 скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Пасля на службе ў лейб-гвардзейскім Валынскім палку, у складзе якога ўдзельнічаў у руска-турэцка вайне 1877—1878 гадоў. У 1882 годзе, скончыўшы Мікалаеўскую акадэмію Генштаба, прызначаны старэйшым ад’ютантам пяхотнай дывізіі, з 1886 – штаба Варшаўскай ваеннай акругі.

З 1889 года — камандзір батальёна пяхотнага палка, з 1892 — штаб-афіцэр для асаблівых даручэнняў пры камандуючым Варшаўскай ваеннай акругі, з 1893 — начальнік штаба пяхотнай дывізіі, з 1899 — камандзір пяхотнага палка, з 1900 — начальнік штаба армейскага корпуса.

Падчас руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў служыў кватэрмайстрам Палявога штаба галоўнакамандуючага сухапутнымі і марскімі сіламі на Далёкім Усходзе, затым — Палявога штаба 1-й маньчжурскай арміі.

У 1906 годзе прызначаны начальнікам штаба, а праз два гады — камандзірам армейскага корпуса. У 1912 годзе ўзначаліў войскі Іркуцкай ваеннай акругі і стаў вайсковым наказным атаманам Забайкальскага казацкага войска.

З пачаткам Першай сусветнай вайны камандаваў 4-й арміяй. Са жніўня 1915 года ўзначальваў Заходні фронт. На гэтай пасадзе дзейнічаў нерашуча, асабліва падчас Брусілаўскага прарыву 1916 года, правёў наступальныя аперацыі на віленскім і баранавіцкім кірунках. У сакавіку 1917 звольнены ў адстаўку.

Жыў у Смаленску, затым у Вярэі.

Літаратура Э́ВЕРТ АЛЕКСЕЙ ЕРМОЛАЕВИЧ // Большая российская энциклопедия.

Катэгорыя:Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя)Катэгорыя:Галоўнакамандуючыя Заходнім фронтам (Першая сусветная вайна) Катэгорыя:Ахвяры Чырвонага тэрору Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайныКатэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878