Мікалай (Мікола) Канстанцінавіч Паўловіч (, г. Карэлічы Гродзенскай вобласці) - беларускі гісторык і краязнавец, калекцыянер, дзеяч беларускай дыяспары ў Латвіі.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Карэлічах Гродзенскай вобласціПаўловіч Мікалай Канстанцінавіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. : біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — 372 с. ISBN 978-985-6976-46-2.. Сам сцвярджае, што нарадзіўся на Браслаўшчыне. Вырас у вёсцы Цырын Навагрудскага раёна. У дзяцінстве зацікавіўся гісторыяй, асабліва архітэктурай і замкамі. Пачаў самастойна даследаваць мясцовыя гістарычныя аб’екты і знаходкі, што засталіся пасля Першай сусветнай вайны. Вялікую ролю адыграў бацька, а таксама дырэктар Цырынскай школы П. П. Сачыўка.

Вучыўся ў Мінску ў інстытуце. У час вучобы пазнаёміўся з жонкай, якая таксама была з Браслаўскага раёна.

Каб хутчэй атрымаць кватэру, у 1982 годзе прыехалі ў Даўгаўпілс на будоўлю. Будаваў Першамайскі мікрараён (цяпер Новы Фарштат), дзе ўрэшце і атрымаў кватэру. Пасля ўладкаваўся ў чыгуначную ахову. Скончыў у 1986 годзе Рыжскі ўніверсітэт імя П. Стучкі.

Адзін з заснавальнікаў Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», у 1994—1995 гадах яго першы старшыня. Сябра Браслаўскага раённага таварыства імя О. Гедэмана.

Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю беларусаў у Латгаліі, гісторыю і культуру Браслаўшчыны, Навагрудчыны. Збірае матэрыялы па гісторыі беларусаў Латгаліі: паштоўкі, фотаздымкі, маркі, манеты, перыядычныя выданні, пісьмовыя крыніцы, атрыбутыку. Праводзіць пошук прыватных архіваў былых вучняў Беларускай гімназіі. Прадметы, сабраныя ім, выстаўляліся ў 2023 годзе на выстаўцы «Гісторыя, адлюстраваная ў метале» ў Даўгаўпілскім краязнаўчым і мастацкім музеі.

Мае каля 150 кніг, карт, нотаў, паштовак, выдадзеных у міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі, Латвіі, а таксама дарэвалюцыйных выданняў. Сярод іх вельмі рэдкія, напрыклад: «Гісторыя беларускай літаратуры» М. Гарэцкага (1926), «Птушка шчасця» Ф. Аляхновіча (1922), «Аб плодазьмене. Сялянская бібліятэка № 9» М. Кацаўрава (1920), «Парады цяжарным» І. Цвікевіча (Мн., 1923), «Сасонка» Я. Купалы, муз. М. Аладава (Мн., 1925), В. Ф. Сахарава «Птушка на волі» (Дзвінск, 1932), «Ёлка Дзеда Мароза», «Беларускія крывіцкія казкі № 1. Каваль Рымша і змей» (1929), «Historyja Biełarusi u kartach. Pavodle lekcyj čytanych ing. M. Abramčykam, na kursach biełarusavedy u Berline 1941–1942 hodzie vydannie Bieł. samapomačy, berlinskaha addziełu» (1942) і інш.

Сярод іншых унікальных экспанатаў — ліст, зроблены з бяросты, які дзяўчына даслала з лагера свайму брату ў 1945 г. Перадаў значную колькасць матэрыялаў у музей Янкі Купалы ў Мінску, а таксама музеі Браслава, Віцебска, Даўгаўпілса, Краслава, Мёраў, Навагрудка, Паставаў, музей Яд-Вашэм (Іерусалім). Толькі ў Браслаўскі музей перадаў больш за 1,5 тысячы экспанатаў. На аснове матэрыялаў калекцыянера ў Браслаўскім раённым музейным аб’яднанні былі арганізаваны 3 выставы.

На падставе дакументаў, сабраных даследчыкам ягоная цешча была ўзнагароджана званнем «Праведнік свету» за ўратаванне яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны.

Удзельнічаў у з’ездзе аб’яднання беларусаў свету «Бацькаўшчына» (1997), Браслаўскіх чытаннях у 1997, 2000, 2003 гадах. Аўтар артыкулаў, надрукаваных у «Браслаўскіх сшытках», зборніках Браслаўскіх чытанняў, бюлетэні «Беларускі калекцыянер» (Орша, выд. Сярожкін). Аўтар некалькіх артыкулаў у бюлетэні «Павет». На аснове матэрыялаў, якія былі прадстаўлены калекцыянерам, падрыхтаваны і надрукаваны ў мясцовым перыядычным друку («Наша газета», Даўгаўпілс) цэлы шэраг артыкулаў.

Творы

Да гісторыі знаходкі 10 грошай часоў паўстання 1831 г. // Браслаўскія чытанні: матэрыялы ІV навукова-краязнаўчай канферэнцыі, 24–25 красавіка 1997 г. — Браслаў, 1997. — С. 44–45; Выхадцы з Браслаўшчыны ў Даўгаўпілсе: Беларусы на землях Латгаліі // Браслаўскія чытанні: матэрыялы V навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 939-годдзю першай згадкі Браслава ў пісьмовых крыніцах. — Браслаў; Наваполацк: Усяслаў Чарадзей, 2001. — С. 71–72; Роля купалаўскай драматургіі ў працэсах нацыянальнага самаўсведамлення латгальскіх беларусаў // Я. Купала і праблемы беларускага самапазнання: V Міжнародныя Купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 7–8 снежня 2002 г. — Мн.: Бел. кнігазбор. — С. 42–45; Браслаўшчына на паштоўках // Павет. — 2001. — № 1. — С. 2; Ксёндз Язэп Гайлевіч // Павет. — 2001. — № 4, снежань. — С. 5; Язэп Гайлевіч // Наша вера. — 2003. — № 3. — С. 20–21; Дакументы па гісторыі Браслаўшчыны // Павет. — 2003. — № 11, лістапад. — С. 6; Рэха катыньскай трагедыі // Павет. — 2003. — № 2 (15). —Люты. — С. 7; Цікавая знаходка // Тамсама. — С. 8; Дакументы па гісторыі Браслаўшчыны // Павет. — 2003. — № 11 (24). — Лістапад. — С. 6; Куток калекцыянера // Павет. — 2004. — № 3 (28). — Сакавік. — С. 8; Новыя археалагічныя помнікі Браслаўшчыны // Павет. — 2005. — № 8 (45), снежань. — С. 3.

Літаратура

Паўловіч Мікалай Канстанцінавіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. : біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — 372 с. ISBN 978-985-6976-46-2.

Корсак Т. На кангрэсе беларусістаў // БЗ. — 2001. — № 102. — С. 2; Знаходкі Міколы Паўловіча // Павет. — 2005. — № 6 (43), кастрычнік. — С. 4–5; Гедюне Е. Микола, что старит старину… // Наша газета (Даўгаўпілс). — 2007. — № 8. — С. 56; Наш сябар з Даўгаўпілса // БЗ. — 2008. — 1. — С. 3; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Паўловіч М. (30.01.2009) // Асабісты архіў М.В. Півавара; Інтэрв’ю М. Паўловіча (30.01.2009, г. Даўгаўпілс) // Тамсама.

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыкі Латвіі Катэгорыя:Краязнаўцы Латвіі Катэгорыя:Калекцыянеры Латвіі Катэгорыя:Беларусы ў Даўгаўпілсе