Рабкараўская вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Назва бярэ паходжанне ад слова «рабкар», якое з’яўляецца скарачэннем выразу «рабочы карэспандэнт». Знаходзіцца ў раёне забудовы паміж вуліцамі Маскоўскай і Талстога. Архітэктура вуліцы пераважна складаецца з будынкаў 1950-х і 1970-х ггзгодна архітэктурнай базе Рhotobuildings. Некаторыя будынкі ўпрыгожаны мураламі.
Славутасці
Філіял «Беларуская хатка» літаратурнага музея М. Багдановіча, дом 19, збудаваны ў 1904 г. Помнік Максіму Багдановічу. Будынкі БДУКМ. Мурал Гвіда ван Хелтэна, зроблены ў 2016 г. у рамках праекта Urban Myth 2017 на сцяне інтэрната № 2 БДУКМ (дом 15)блог Poshuk.Info. Мурал Франчэска Басалеці, зроблены ў 2017 г. у рамках праекта Urban Myth 2017 на сцяне жылога дома № 21. Крыніцы
Спасылкі
Рабкараўская вуліца на карце АТО.ВУ Рабкараўская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings 91 фото улицы Рабкоровской в Минске
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)