Пензенская вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар горада Пенза. Паводле адной з версій назва можа быць звязана з памяццю аб родных мясцінах тых, «хто прыехаў у Мінск будаваць і абслугоўваць чыгункуПрогулка по Пензенской улице // LiveJournal». Існуе прыкладна з часоў забудовы мясцовасці ў канцы ХІХ ст. і адносіцца да гістарычнага раёна Сенажаны. Працягласць 0,579 кмПензенская улица. Минск // Geodzen. На цяперашні час архітэктура вуліцы складаецца з 4-х жылых 2-павярховых дамоў, пабудваных ў 1952-56 гг., 2-х былых інтэрнатаў, пабудаваных ў 1950-х гг. і перабудаваных у жылыя дамы ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гг., а таксама шэрагу дамоў сядзібнага тыпузгодна архітэктурнай базе Рhotobuildings. Вуліца перасякае вуліцы Аэрадромную, Сеніцкую і Быхаўскую, а таксама 2-і завулак Жукоўскага. У канцы 2024 г. была апублікавана інфармацыя аб планах зносу забудовы у межах вуліц Быхаўскай — Пензенскай — Сенніцкай — Нафтавай — Аэрадромнай пад будаўніцтва 8-павярховых жылых дамоў, школы і дзіцяячага садаОльга Жарина. В районе улицы Аэродромной вырастут многоэтажные дома. Уже есть концепция застройки // Минск-Новости, 02.11.2024.

Цікавыя факты На цэтліку дома 25, з якога пачынаецца вуліца, замест «Пензенскай» абдрукоўкай стаіць «ПензінскаяИстория улицы Пензенской в Минске // СТБ, рэпартаж 29.01.2013». Крыніцы

Спасылкі

Пензенская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Пензенская вуліца на Geodzen Прогулка по Пензенской улице // LiveJournal История улицы Пензенской в Минске // СТБ, рэпартаж 29.01.2013 Пензенская вуліца на Яндэкс Картах

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)