Азербайджанская федэрацыя шахмат () — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Азербайджана спаборніцтваў па шахматах, папулярызацыяй шахматнага спорту.

Агульныя звесткі Заснавана ў 1992 годзе на грунце федэрацыі шахмат АССР; сябра Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ). Азербайджанская шахматная федэрацыя і яе аддзяленні ў абласцях Азербайджана арганізуюць шэраг рэгіянальных, нацыянальных і міжнародных турніраў, у тым ліку Чэмпіянаты Азербайджана па шахматах.

5 мая 2009 года Прэзідэнт Азербайджана, кіраўнік НАК рэспублікі Ільхам Аліеў падпісаў указ аб дзяржаўнай падтрымцы шахмат. Дзяржаўная праграма ахоплівала развіццё шахмат у 2009-2014 гадах.

Дзейнасць Федэрацыяй сумесна з Міністэрствам моладзі і спорту Азербайджана праводзіцца штогадовы турнір «Баку Опен».

У снежні 2024 года федэрацыя падрыхтавала праграму падтрымкі і крытэрыі фармавання зборных. Зацверджаны этычныя правілы паводзін шахматыстаў. Прадугледжана выплата стыпендый шахматыстам. Стыпендыі прызначаюцца ў залежнасці ад міжнароднага рэйтынгу.

Са студзеня 2025 года шахматысты з рэйтынгам ад 2600 (мужчыны) і ад 2300 (жанчыны) са студзеня 2025 года будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю. З ліпеня 2025 г. уводзіцца патрабаванні аб мінімум 25 гульнях у год для атрымання стыпендыі.

Кіраўніцтва федэрацыі thumb|250px|right|Прэзідэнт Азербайджанскай федэрацыі шахмат Эльман Рустамаў і прэзідэнт ФІДЭ Кірсан Ілюмжынаў Прэзідэнт федэрацыі — Махір Мамедаў Віцэ-прэзідэнт — Фаік Гасанаў Сакратар кваліфікацыйнай камісіі — Віталь Сапронаў Прэс-сакратар — Турал Бахышаў

Прэзідэнты федэрацыі Айнур Сафіева (2002—2007) Эльман Рустамаў (2007—2021) Махір Мамедаў (c 26 лістапада 2021).

Гл. таксама Шахматы ў Азербайджане Зборная Азербайджана па шахматах

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Азербайджанскай федэрацыі шахмат

Катэгорыя:Шахматы ў Азербайджане Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1992 годзе Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Азербайджана