Анероід ( + ) — прылада для вымярэння атмасфернага ціску.
Асноўная дэталь — металічная скрыначка, унутры якой вакуум. Пры павышэнні ціску яна сціскаецца, што праз злучаную з ёю спружыну выклікае зрушэнне стрэлкі на шкале. Адчувальнасць да 10 Па. Для атрымання сапраўднага значэння ціску ў паказанні анероіда уводзяць папраўкі, якія вызначаюцца пры параўнанні з данымі ртутнага барометра.
Выкарыстоўваецца таксама як вышынямер (напрыклад, у авіяцыі; шкалу анероіда градуіруюць у метрах).
Літаратура
Катэгорыя:Метэаралагічныя прылады Катэгорыя:Ціск