Іва́н Іва́навіч І́скра (укр.: Іван Іванович Іскра; ? — ) — украінскі ваенны дзеяч.
Біяграфія Належаў да антыгетманскай апазіцыі, якую ўзначальваў Васіль Лявонцьевіч Качубей. Пасля сыходу Качубея з пасады генеральнага пісара Іскра пакінуў свой пост. У 1703 годзе ён перастаў быць палтаўскім палкоўнікам і з'ехаў у свае ўладанні, дзе зажыў прыватным жыццём. У 1708 годзе разам з Качубеем напісаў данос Пятру I на гетмана Івана Мазепу. Выкрываў Мазепу як здрадніка, які вядзе перамовы з польскім каралём Станіславам Ляшчынскім і шведскім каралём Карлам XII. Пётр І не паверыў даносчыкам і накіраваў іх на допыт у Віцебск. Пасля катаванняў Іскра і Качубей прызналіся, што абгаварылі гетмана са злосці. Пасля гэтага яны былі як ілжэданосчыкі прысуджаны да смяротнага пакарання. Для выканання прысуду былі адпраўлены ў сяло Баршчагіўку. Паўторным допытам кіраваў Піліп Орлік. 25 ліпеня 1708 года Іскра быў абезгалоўлены.
Заўвагі