АНЗЮС () — ваенна-палітычны блок Аўстраліі, Новай Зеландыі і ЗША. Назва ад першых літар краін-удзельніц.
Гісторыя Дагавор пра стварэнне блока падпісаны 1 верасня 1951 года ў Сан-Францыска (ЗША) на неабмежаваны тэрмін, уступіў у сілу 29 красавіка 1952 года.
Інспіраваны ЗША, якія пасля пачатку Карэйскай вайны (1950) імкнуліся стварыць на ўзор НАТО калектыўны саюз бяспекі ў ціхаакіянскай прасторы. Прадугледжваў узаемную падтрымку ў выпадку нападу на аднаго з партнёраў. Аўстралія і Новая Зеландыя бачылі ў дагаворы гарантыю бяспекі ад Японіі.
Пасля закрыцця новазеландскіх партоў для атамных ваенных караблёў ЗША (1985) амерыканскі ўрад у 1986 годзе абвясціў пра спыненне сваіх абавязкаў у адносінах да Новай Зеландыі, яе членства ў АНЗЮСе было прыпынена, хоць фактычнае супрацоўніцтва працягвалася.
Літаратура
Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1952 годзе Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Аўстраліі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы ЗША Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Новай Зеландыі