Віктар Аляксандравіч Адзіночанка () — беларускі філосаф, рэлігіязнаўца. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
Біяграфія У 1986 г. з адзнакай скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі філасофіі на тэму «Канцэпцыя культуры Х. Артэгі-і-Гасэта». Дацэнт кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГДУ імя Ф. Скарыны. Сфера навуковых інтарэсаў: рэлігія ў сістэме сучаснай беларускай культуры. Аўтар звыш 170 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у т.л. першага вучэбнага дапаможніка для студэнтаў па рэлігіязнаўстве на беларускай мове.
Выбраная бібліяграфія Рэлігіязнаўства: вучэбны дапаможнік / В.А. Адзіночанка; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. — 2-е выд., перапрац. і дапоўн. — 204 с. Лекцыі па рэлігіязнаўству / В.А. Адзіночанка; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ ім. Ф.Скарыны, 2015. — 94 с.
Крыніцы
Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Беларусі