Вуліца Ландэра — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска ў жылым раёне Курасоўшчына. Названа ў гонар К.І. Ландэра. Ідзе ўздоўж МКАД ад скрыжавання з вуліцай Казінца, да перагону чыгункі паміж прыпыначнымі пунктамі Курасоўшчына і Гай і далей ідзе на поўнач уздоўж чыгункі да скрыжавання з вуліцай Каржанеўскага. Архітэктура вуліцы складаецца пераважна з жылой забудовы, узведзенай з 1967 па 1984 гг., а таксама некалькі дзіцячых садоўпаводле дадзеных архітэктурнай базы Рhotobuildings. Славутасці Ландэра 6А. Пабудаваны як яслі-сад № 282 у стылі мадэрнізма другой хвалі ў 1968-69 гг. паводле праекта архітэктараў Есьман і Шпігельман. У 1999 г. сад быў зачынены. На яго месцы дзейнічаў прыватны дзіцячы сад і сярэдняя школа "Адраджэннеапісанне аб'екта архітэктуры ў базе Рhotobuildings", гэты педагагічны комплекс не прайшоў ліцэнзаванне падчас перарэгістрыцыі прыватных школ у 2022 г. п.п. Курасоўшчына Крыніцы

Спасылкі

Вуліца Ландэра на картах Яндэкс Вуліца Ландэра на карце АТО.ВУ Вуліца Ландэра ў архітэктурнай базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)