«Бары́с Гадуно́ў» () — гістарычная драма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

Гісторыя стварэння «Барыс Гадуноў» быў напісаны пад уплывам чытання «Истории государства Российского» і прысвечаны перыяду царавання Барыса Гадунова з 1598 па 1605 год і ўварванню Ілжэдзмітрыя I. На сустрэчы з імператарам Мікалаем I (якая паклала канец ссылцы) Пушкін чытаў яму ўрыўкі з «Барыса Гадунова».

Драма напісана ў перайманне гістарычных хронік Шэкспіра — пераважна белым вершам з некалькімі празаічнымі сцэнамі. Паслужыла пратэкстам шэрагу твораў не толькі рускай літаратуры, але і еўрапейскай.

Цалкам п'еса была ўпершыню апублікавана (з цэнзурнымі скарачэннямі) ў канцы снежня 1830 года з датай выдання 1831 год, але пастаўлена на сцэне толькі ў 1866 годзе. Прычына таму — меркаваная несцэнічнасць твора. Але галоўнае — да 1866 года трагедыя была забаронена для прадстаўлення на сцэне. З цэнзурнымі выняткамі і скарачэннямі была пастаўлена ўпершыню 17 верасня 1870 года на сцэне Марыінскага тэатра артыстамі Александрынскага тэатраТеатральная энциклопедия.

Трагедыя азнамянавала поўны адыход Пушкіна ад рамантызму з яго героікай да рэалістычнага ўвасаблення вобразаў персанажаў. Тым не менш, у лісце да П. А. Вяземскага ад 13 ліпеня 1825 года з Міхайлаўскага ў Царскае Сяло Пушкін называе свой твор «романтической трагедией», як мяркуе І. Семянко, «прежде всего за свободу изобретения, решительное ниспровержение канонов классической драматургии».

Спасылкі Беларускі пераклад Пятра Глебкі (у тым ліку скан выдання 1937 года)

Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1825 года