Nаср-1 (бел.: Перамога-1, «Nasr - 1», ) - іранская супрацькарабельная крылатая ракета малога радыуса дзеяння. Ракета Nasr-1 можа быць запушчана як з унутраных баз, так і з марскіх ваенных судоў, паведамлялася аб планах мадыфікаваць ракету для стральбы з верталётаў і падводных лодак.

Згодна з экспартным каталогам, яна можа знішчаць цэлі водазмяшчэннем 1500 тон, такія як невялікія фрэгаты.

Ракета мае корпус у форме сігары з чатырма вялікімі стабілізатарамі (складзены да моманту пуску) прымацаванымі да сярэдняй часткі, і чатырма меншымі, прымацаванымі да канца ракеты побач з выхлапной трубой.

У снежні 2008 года ваенна-марскія сілы Ірана паспяхова правялі выпрабавальныя стрэльбу ракетамі падчас заключнага этапу ваенных вучэнняў «Unity 87» у водах Персідскага заліва. Пасля паспяховага выпрабавальнага пуску 7 сакавіка 2010 года міністр абароны Ірана абвясціў аб пачатку масавай вытворчасці ракет Nasr-1.

У пачатку 2012 года, падчас вайсковых вучэнняў «Velayet 90», быў пратэставаны наземны пуск ракеты.

25 лютага 2019 года пад час вайсковых вучэнняў «Velayat-97» быў пратэставаны пуск мадэрнізаванай ракеты НАСР-1 з падводнай лодкі.

Як мяркуецца, Nasr-1 можа быць копіяй кітайскай ракеты малой далёкасці C-704.

Спасылкі

Катэгорыя:Крылатыя ракеты Катэгорыя:Ракетнае ўзбраенне Ірана