Чэмпіянат Азербайджана па шахматах — штогадовае шахматнае спаборніцтва, якое ладзіцца Міністэрствам моладзі і спорту Азербайджана супольна з Федэрацыяй шахмат краіны.
Агульныя звесткі Праводзіцца штогод з 1927 года. Афіцыйны статус спаборніцтва атрымала ў 1934 годзеШахматный словарь / гл. ред. Л. Я. Абрамов; сост. Г. М. Гейлер. — М.: Физкультура и спорт, 1964. — С. 39—40. Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 10. — 621 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-005-3. .
Жаночыя чэмпіянаты праводзяцца з 1936 года, афіцыйна — з 1957 года.
Праводзяцца таксама чэмпіянаты Азербайджана па рапіду і бліцы.
Рэгламент На 2025 год дзейнічае наступны рэгламент.
Да чэмпіянату дапушчаюцца шахматысты, якія адпавядаюць наступным патрабаванням: Члены зборнай Азербайджана па шахматах (5 месцаў) Паўфіналісты чэмпіянату Азербайджана па шахматах Шахматысты з самым высокім рэйтынгам ФІДЭ на снежань 2024 года (14 месцаў) Шахматысты, якія паказалі самыя высокія вынікі (5 месцаў)
Адбор удзельнікаў праводзіцца прыярытэтна ад першага крытэрыю да чацвёртага.
Чэмпіянат праводзіцца па «алімпійскай сістэме» (playoff – той, хто прайграў выбывае). Чэмпіянат складаецца з 5 тураў і праходзіць па правілах ФІДЭ.
Кожны тур складаецца з двух класічных партый (белымі і чорнымі) і ў выпадку роўнага рахунку — тай-брэйка.
Чэмпіянат пачынаецца са стадыі 1/16 фіналу. Дзеючы чэмпіён Азербайджана па шахматах і 5 шахматыстаў з самым высокім рэйтынгам пачынаюць чэмпіянат са стадыі 1/8 фіналу. На стадыі 1/8 фіналу яны дадаюцца да шахматыстаў, якія прайшлі стадыю 1/16 фіналу.
Тур праводзіцца за тры дні. У першы дзень — першая гульня, у другі — другая. У трэці — тай-брэйк.
Падчас партый на 40 хадоў адводзіцца 90 хвілін. Пасля 40-га ходу чорных на партыю даецца 30 хвілін. Нічыя не дазваляецца да 30-га ходу чорных, акрамя трохразовага паўтарэння пазіцыі ці пата.
На тай-брэйку гуляюць 2 партыі ў рапідзе. Час партыі — 25 хвілін.
Калі на тай-брэйку зафіксавана нічыя, гуляецца «армагедон». Белым даецца 15 хвілін, чорным 10 хвілін. Белым для праходу ў наступны этап залічваецца толькі перамога. У выпадку нічыёй або перамогі чорных, у наступны этап праходзіць гулец, які гуляў чорнымі.
Чэмпіён Азербайджана становіцца членам зборнай Азербайджана па шахматах. Паўфіналісты атрымліваюць права прыняць удзел у Чэмпіянаце Еўропы па шахматах.
Апеляцыі прымаюцца на працягу адной гадзіны пасля заканчэння гульні. Апеляцыйны камітэт складаецца з 5 членаў (3 пастаянных члена, 2 рэзервовых).
Чэмпіянаты Азербайджанскай ССР +№ГодГорад правядзенняПераможца+-=Вынік1927Гурвіч1934Касум Селімханаў1936Міхаіл Макагонаў
Жилакаў1947Уладзімір Макагонаў1948Уладзімір Макагонаў1949Уладзімір Макагонаў1950Барыс Левітас1951Уладзімір Макагонаў1952Уладзімір Макагонаў1953Азэр ЗэйналыПасля дадатковага матча з Жылаковым.1954Султан Халілбэйлі1955Леанід Лістэнгартэн
Віктар ТоправерПадзялілі 2—3 месцы за выступоўцам па-за конкурсам Ю. Л. Авербахам.1956Леў ГульдзінЗаняў 2 месца за выступоўцам па-за конкурсам Л. С. Араніным]].1957Самуіл Жухавіцкі1958Султан Халілбэйлі1959Уладзімір Багіраў1960Уладзімір Багіраў1961Уладзімір Багіраў
Чэмпіянаты Азербайджана № Год Горад правядзенняПераможца + − = Вынік1992БакуРауф Гаджылі1993БакуРахім Гасімаў1994БакуРауф Гаджылі1995БакуАзер Мірзоеў1996БакуСархан Гуліеў1997БакуАйдын Гусейнаў1998БакуРуфат Багіраў1999БакуМагамед Зульфугарлы2000БакуАзер Мірзоеў2001БакуШахрыяр Мамедзьяраў2002БакуШахрыяр Мамедзьяраў2003БакуРауф Мамедаў2004БакуРауф Мамедаў2006БакуРауф Мамедаў2007БакуЭльмір Гусейнаў63 2008 Баку Рауф Мамедаў 5 0 4 7 из 9Інфармацыя на сайце The Week In Chess (№ 693) 64 2009 Баку Рэшад Бабаеў 4 0 5 6½ из 9Інфармацыя на сайце The Week In Chess (№ 742) 65 2010 Баку Эльтадж Сафарлі из 66 2011 Баку Ніджат Мамедаў 5 0 6 8 из 11Інфармацыя на сайце The Week In Chess (№ 849) 67 2012 Баку Вугар Расулаў из 68 2013 БакуЗаур Мамедаў 7 из 9 69 2014 Баку Ульві Баджарані из 70 2015 Баку Рауф Мамедаў 4 0 5 6½ из 9Інфармацыя на сайце The Week In Chess (№ 1054) 71 2016 Баку Эльтадж Сафарлі 7 0 2 8 из 9Інфармацыя на сайце The Week In Chess (№ 1116) 72 2017 Баку Ніджат Абасаў 6 0 3 7½ из 9Інфармацыя на сайце The Week In Chess (№ 1167) 73 2018 Баку Абдула Гадымбейлі 7 из 9Інфармацыя на сайце The Week In Chess (№ 1212) 742019БакуМагамед Мурадлы752020——————762021НахічэваньВасіф Дурарбейлі772022НахічэваньМагамед Мурадлы782023БакуВасіф Дурарбейлі792024БакуАйдын Сулейманлы802025БакуРауф Мамедаў
Жаночыя чэмпіянаты
Чэмпіянаты Азербайджанскай ССР +№ГодГорадПераможца+-=Вынік1936Калядная1957Таццяна Гарбулёва Таццяна Затулоўская1958Таццяна Затулоўская1960Марцірасава1961Аванесава
Чэмпіянаты Азербайджана ГодГорадПераможца+-=Вынік2001БакуЗейнаб Мамед'ярава2002БакуФіруза Веліханлы2003БакуЦюркан Мамед'ярава2004БакуАфаг Худабердзіева2006БакуХаяла Іскендэрава2007БакуЗейнаб Мамед'ярава2008БакуЗейнаб Мамед'ярава2009БакуНармін Кязімава2010БакуЦюркан Мамед'ярава2011БакуЦюркан Мамед'ярава2012БакуЦюркан Мамед'ярава2013БакуХаяла Абдула2014БакуАйтан Амраева2015БакуЗейнаб Мамед'ярава2016БакуНармін Кязімава2017БакуГюнай Мамедзадэ2018БакуХаным Баладжаева2019БакуГюнай Мамедзадэ2020БакуХаным Баладжаева2021НахічэваньГюльнар Мамедава2022БакуГовхар Бейдуллаева2023БакуГоўхар Бейдулаева2024БакуАян Алахвердзіева2025БакуГюнай Мамедзадэ
Гл. таксама Шахматы ў Азербайджане Азербайджанская федэрацыя шахмат Зборная Азербайджана па шахматах
Крыніцы
Спасылкі Рэгламент чэмпіянату 2025 Азербайджанская федэрацыя шахмат
Катэгорыя:Шахматы ў Азербайджане Шахматы