Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Брэсцкаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Брэста па вул. Леніна, 11 у былым ваяводскім упраўленні 1938 г.

Структура

Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай працы і пытаннях абароны Упраўленне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці Упраўленне кантролю выканання дакументаў і справаводства Аддзел інфарматызацыі Аддзел пратакольнай работы Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Аддзел бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Камітэт эканомікі Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Камітэт дзяржаўнай маёмасці Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Упраўленне ўнутраных спраў Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Упраўленне культуры Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Упраўленне спорту і турызму Галоўнае фінансавае ўпраўленне Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Старшыні Асноўны артыкул: Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Крыніцы

Спасылкі

brest-region.gov.by/by/  — афіцыйны сайт Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Арганізацыі Брэста Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі Катэгорыя:Вуліца Леніна (Брэст)