Мінскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Мінскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размяшчаецца ў будынку (1962, архітэктар Віктар Волчак) па вул. Энгельса, 4.
Структура
Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Камітэт эканомікі Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Камітэт дзяржаўнай маёмасці Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай рабоце Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы і па справах моладзі Галоўнае ўпраўленне культуры Галоўнае фінансавае ўпраўленне Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання Упраўленне ўнутраных спраў Упраўленне справамі Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Упраўленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі і паліва Камісія па справах непаўналетніх
Старшыні Асноўны артыкул: Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Крыніцы
Спасылкі
minsk-region.gov.by/ — афіцыйны сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Арганізацыі Мінскай вобласці Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі Катэгорыя:Вуліца Энгельса (Мінск)