Чавускі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Чавускаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Чавусаў у будынку на вул. Ленінская, 17.
Структура Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел эканомікі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел землеўпарадкавання; Сектар культуры; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел па адукацыі; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры; Фінансавы аддзел; Сектар спорту і турызму; Юрыдычны сектар.
Старшыні З 28 сакавіка 2023 года — Дзмітрый Міхайлавіч Акуліч.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Чавусаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Чавускі раён