Гжэ́гаж Мі́хал Бра́ўн (; ) — польскі палітык, рэжысёр, сцэнарыст, выкладчык, публіцыст. Кандыдат у прэзідэнты Польшчы ў 2015 і 2025 гадах, дэпутат Сейму IX і X скліканняў, старшыня «Канфедэрацыі польскай кароны» (2019—2025), дэпутат Еўрапарламента X склікання.
Біяграфія У 1990 годзе скончыў польскую філалогію ва Уроцлаўскім універсітэце. Да 2007 года там жа чытаў курс журналістыкі. У 1993 годзе прайшоў паслядыпломныя студыі на факультэце радыё і тэлебачання Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах.
У 1990—1994 гг. працаваў у рэдакцыі часопіса «Fronda», потым — на «Радыё Уроцлаў». Аўтар больш за 20 дакументальных фільмаў. Публіцыст часопісаў «Opcja na Prawo» і «Magna Polonia».
Палітычная дзейнасць На выбарах польскага Сейма 2023 года паспяхова пераабраўся ў дэпутаты, набраўшы 26 895 галасоў. У Сейме 10-га склікання з лістапада па снежань 2023 года ўваходзіў у склад Камітэта па справах Еўрапейскага Саюза і Камітэта па нацыянальнай абароне.
Перамог на выбарах у Еўрапейскі парламент у 2024 годзе і атрымаў месца дэпутата 10-га склікання. Балатаваўся з другога месца ў спісе Канфедэрацыі ў акрузе № 10 пры падтрымцы 113 746 выбаршчыкаў (7,64 %). У Еўрапейскім парламенце ўваходзіў у камітэт па замежных справах.
17 студзеня 2025 года партыйным судом быў выключыў з шэрагаў Канфедэрацыі. Выключэнне было звязана з тым, што двума днямі раней ён аб’явіў аб пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі 2025 года насуперак рэкамендацыі партыі аб вылучэнні кандыдатуры Славаміра Менцэна. На выбарах Браўн заняў чацвёртае месца з 13 кандыдатаў. Яго падтрымалі 1 242 917 выбаршчыкаў (6,34 %). Гэты вынік быў значна вышэйшы, чым падчас апытанняў. Практычна ніводная арганізацыя ў сваіх апытаннях не давала яму больш за 3,5 % на працягу ўсёй прэзідэнцкай кампаніі. Выключэннем стала апытанне Агульнапольскай даследчыцкай групы (Ogólnopolska Grupa Badawcza — OGB), праведзенае за тры дні да выбараў, у якім ён атрымаў падтрымку ў 5,87 %.
Вынікі выбараў Год Ворган Акруга Вынік 2010 Гарадская рада Уроцлава № 3 172 (0,56 %) 2015 Прэзідэнт Польшчы 124 132 (0,83 %) 2019 Мэр Гданьска 20 164 (11,86 %) 2019 Еўрапейскі парламент IX склікання № 9 33 072 (4,43 %) 2019 Сейм IX склікання № 23 31 148 (5,29 %) 2021 Мэр Жэшава 7 296 (9,15 %) 2023 Сейм X склікання № 23 26 895 (3,99 %) 2024 Еўрапейскі парламент X склікання № 10 113 746 (7,64 %) 2025 Прэзідэнт Польшчы 1 242 917 (6,34 %)
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Польшчы