Гімн горада Мінска — гэта «Песня пра Мінск», якая разам гербам і сцягам з’яўляецца сімваламі сталіцы Рэспублікі Беларусь.
«Песня пра Мінск» на словы Ігната Панкевіча і музыку Уладзіміра Алоўнiкава зацверджана ў якасці гімна Мінска рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 24.10.2001 № 207 «Аб гімне горада Мінска — Сталіцы Рэспублікі Беларусь».
Тэкст гімна Песня пра МінскКраса беларускага краю I творчае думкi ўзлёт, Табе сваю песню складаю, Мой горад герой-патрыёт.
Прыпеў: Хай удалеч песня мчыцца Над краiнай дарагой, Ты спявай, мая сталiца, Родны сэрцу горад мой.
I паркi твае, i бульвары Люблю я вячэрняй парой. Паўсюль закаханыя пары I шэпат, i смех над ракой.
[Прыпеў]
Тваёй ганаруся я славай, I рады я шчырай душой, Што ў гэтай красе велiчавай Ёсць доля i працы маёй.
Выкананне Згодна з «Палажэннем аб гімне горада Мінска» ён выконваецца:
Пры адкрыцці і закрыцці сесій Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, сходаў і пасяджэнняў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь; Штодня перад пачаткам і заканчэннем перадач гарадскіх тэлевізійных і радыёстанцый; Пры адкрыцці помнікаў, манументаў, абеліскаў і іншых збудаванняў у адзначэнне важнейшых гістарычных і грамадска-палітычных падзей горада Мінска. Пры ўручэнні гораду Мінску дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь. Пры ўручэнні раёну, арганізацыям дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь і ўзнагарод Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; Пры ўзняцці сцяга горада Мінска падчас цырымоній і іншых урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца гарадскімі дзяржаўнымі і грамадскімі органамі і арганізацыямі. Пры сустрэчы і праводзінах наведваючых горад Мінск з афіцыйным візітам кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улад сталіц замежных краін — пасля выканання гімна сталіцы адпаведнай замежнай дзяржавы.
Гімн горада Мінска можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым альбо іншым вакальным і інструментальным варыянце.
Пры публічным выкананні гімна горада Мінска прысутныя выслухоўваюць яго стоячы, мужчыны здымаюць галаўны ўбор, вайскоўцы прыкладаюць да яго руку.
Цікавыя факты «Песня пра Мінск» была напісана ў 50-х гадах ХХ стагоддзя на рускай мове. Да гэтага часу невядома дакладна, хто яе пераклаў на беларускую. Мяркуецца, што сам аўтар.
Тэкст «Песні пра Мінск» у 1960-х быў надрукаваны на паштоўцы.
«Песня пра Мінск» была выбрана ў якасці гімна беларускай сталіцы на конкурсе ў 90-х гадах, у ім удзельнічала каля 30 твораў.
За першую публікацыю «Песні пра Мінск» у газеце «Советская Белоруссия» яе аўтар Ігнат Панкевіч атрымаў ганарар у 150 рублёў.
Крыніцы
Катэгорыя:Мінск