«Тазі́т» — паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Засталася няскончанай і была апублікавана пасля смерці аўтара.

Стварэнне і публікацыя Паэма стваралася ў 1829 годзе ў сувязі са знаходжаннем Пушкіна на Каўказскіх водах: там ён спыняўся па шляху ў Эрзерум і на зваротным шляху (з 14 жніўня па 8 верасня), прычым цікавіўся побытам горцаў з племені адыге і іх галіны абадзехаў (адзехаў у «Тазіце»). Той жа матэрыял Пушкін выкарыстоўваў у «Падарожжы ў Арзрум», з якім перагукаюцца асобныя эпізоды паэмыПримечания. Тазит // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л.: Наука, 1977—1979. Том 4. Поэмы. Сказки. С. 425..

Асобныя главы «Тазіта» Пушкін напісаў у канцы 1829 — пачатку 1830 гадоў побач з іншымі творамі пра КаўказПримечания. Тазит // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л.: Наука, 1977—1979. Том 4. Поэмы. Сказки. С. 424.. Пазней ён закінуў працу над паэмай. Яе тэкст быў складзены Васілём Жукоўскім пасля смерці Пушкіна з чарнавых накідаўПримечания. Тазит // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л.: Наука, 1977—1979. Том 4. Поэмы. Сказки. С. 424—425.Пушкин А. С. Тазит // Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л.: Наука, 1977—1979. Том 4. Поэмы. Сказки. С. 390—391., якія ў некаторых выпадаках супярэчылі адзін аднаму.

Упершыню паэма была апублікавана ў часопісе «Современник» у 1837 годзе (том VII) пад назвай «Галуб» (Жукоўскі няверна прачытаў імя бацькі галоўнага героя). Вядомы даследчык Дзмітрый Благой ахарактарызаваў «Тазіта» як «адзіную пушкінскую паэму, у якой, як і ў творах апавядальнай вуснай народнай творчасці, аўтарскага голасу, аўтарскіх меркаванняў, выказванняў, ацэнак няма, у якой аўтар, па сутнасці, выступае амаль у ролі казачніка».

Крыніцы

Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Паэмы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1825 года