Астравецкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Астравецкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Астраўца ў будынку на вул. Кастрычніцкая, 4.

Структура Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Юрыдычны сектар; Сектар спорту і турызму; Сектар культуры; Сектар ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел эканомікі;

Аддзел адукацыі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел землеўпарадкавання; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел унутраных спраў; Фінансавы аддзел.

Старшыні Васіль Мікалаевіч Асяненка Іван Рыгоравіч Машко Адам Дзмітрыевіч Кавалька студзень 2017 — кастрычнік 2024 — Ігар Яраслававіч Шалудзін З 24 кастрычніка 2024 года — Сяргей Тадэвушавіч Мядзвецкас З 23 ліпеня 2026 — Руслан Міхайлавіч ЖукоўскіПредседателем Островецкого райисполкома назначен Руслан Жуковский

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Астравецкага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Астравецкі раён