Другаві́ж () — былая вёска (урочышча) на тэрыторыі Акцябрскага сельсавета Крупскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
Падчас вайны 1812 года вёска Дарагавіж, якая належала Вікенцію Гзоўскаму, спустошана разам з суседнімі паселішчаміНГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года..
У 1910 годзе вядома як засценак Другавіж у складзе Лісічынскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Засценак належаў мешчаніну Сычэнікаву, адносіўся да Чарэйскай рымска-каталіцкай парафіі.
З 1924 года ў складзе Дубоўскага сельсавета Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі, а з 1927 года — Аршанскай акругі. Пасля скасавання Чарэйскага раёна ў 1931 годзе ў складзе Крупскага раёна. У лютым 1935 года вёска перададзена ў склад новастворанага Халопеніцкага раёна. У пачатку 1941 года 12 гаспадарак былі пераселены ў вёску Гузовіна, пасля чаго вёска перастала існавацьПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..
Насельніцтва
1910 год — 3 двары, 13 жыхароў. 1926 год — 10 двароў, 59 жыхароўНАРБ. Ф. 30. Воп. 2. Спр. 6201. Арк. 85..
Крыніцы
Спасылкі
Другавіж на сайце Radzima.net
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Крупскага раёна