«Добры шлях» (, 1993) — паўдакументальны, лірыка-філасафічны фільм французскага рэжысёра Тоні Гатліфа, прысвечаны рассяленню цыган па свеце, разнастайнасці цыганскага народа, цыганскім бедам і радасцям.

Сюжэт Фільм пачынаецца з паказу індыйскай народнасці, роднаснай цыганам і якая мае падобны лад жыцця і прафесіі, банджараў, якія жывуць там жа, дзе продкі цыган, якіх яны сімвалізуюць — у Раджастхане. Далей паказваюцца цыганы розных краін: Егіпта, Турцыі, Румыніі, Венгрыі, Славакіі, Францыі, Іспаніі. На працягу практычна ўсяго фільма выконваюцца песні і танцы, тыповыя для цыган канкрэтнага рэгіёна. У румынскім эпізодзе фільма здымаюцца цыганскія лэўтары з Кляжань — Taraf de Haïdouks.

Бедам цыганскага народа прысвечаны дзве сцэны: румынскія цыганы, якія жывуць на дрэве з-за забароны румынскіх суседзяў хадзіць па зямлі пад пагрозай смерці, і выкананне славацкай цыганкай песні пра мужчыну, які памёр у Аўшвіцы падчас Калі Траш.

Песня славацкай цыганкі Гэтую песню склала простая цыганка Ружэна Даніэлава, муж якой, Марцін Даніэлаў, загінуў у Аўшвіцы 12 верасня 1943 года. Гэта адно з нямногіх вядомых фальклорных сведчанняў пра Калі Траш (генацыдзе цыган). У фільме выконваецца Маргітай Макулавай.

Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы 1993 года