«Успаміны пра мінулае Зямлі» (; ) — навукова-фантастычная трылогія кітайскага пісьменніка Лю Цысіня, якая прынесла аўтару сусветную вядомасць. Арыгінальная версія была апублікавана ў Кітаі паміж 2006 і 2010 гадамі. Пераклады на англійскую мову пачалі выходзіць у 2014 годзе і атрымалі высокую ацэнку крытыкаў.
Часткі трылогіі 1. «Задача трох цел» — першая кніга, выдадзеная ў 2006 годзе, апавядае пра першы кантакт чалавецтва з іншапланетнай цывілізацыяй з сістэмы Трысалярыс.Планета Трысалярыс знаходзіцца за чатыры светлавыя гады ад Зямлі і існуе пад уплывам хаатычных арбіт трох сонцаў, таму перажывае пастаянныя цыклы знішчэння і адраджэння. Гэта прымушае ейных жыхароў пакінуць радзіму і шукаць новы дом. У гэты час на Зямлі ў сакрэтным ваенным праекце працуе астраном Е Вэньцзэ. Яна расчароўваецца ў чалавецтве, якое не можа выратавацца ад сябе самога, выходзіць на сувязь з іншапланетнай цывілізацыяй і перадае ёй каардынаты Зямлі. Гэта назаўжды змяняе лёсы абедзвюх планет.2. «Цёмны лес» — працяг, апублікаваны ў 2008 годзе, развівае тэму касмічнага выжывання і тэорыі «Цёмнага лесу».Трысалярыйцы з дапамогай сваіх тэхналогій заблакавалі развіццё зямной навукі і адправілі да нашай планеты гіганцкі касмічны флот. Але чалавецтва не здаецца і ў адказ распрацоўвае план, бо знаходзіць істотную ўразлівасць у цывілізацыі прышэльцаў. У барацьбе за выжыванне дапамагае правіла «Цёмнага лесу», якое сцвярджае, што любая цывілізацыя, якая раскрывае сваё месцазнаходжанне, будзе знішчана.3. «Канец смерці» — завяршальная частка, выдадзеная ў 2010 годзе, ахоплівае мільёны гадоў у будучыню і разважае пра лёс розуму ў Сусвеце.Чалавецтва працягвае шматгадовае супрацьстаянне з прышэльцамі, спрабуючы выжыць ва ўсё больш варожым Сусвеце. Для гэтага людзі выкарыстоўваюць тэхналогіі стрымлівання і міжзорныя палёты, але сутыкаюцца з непазбежнымі наступствамі «Цёмнага лесу».
Тэмы і асаблівасці Трылогія закранае шырокі спектр тэм: тэорыя цывілізацый у космасе, філасофскія развагі пра будучыню чалавецтва, прыроду навукі, ідэю тэхналагічнага прагрэсу і рызыкі кантакту з іншапланетнымі відамі. Асаблівая ўвага надаецца фізіцы, астраноміі і сацыяльнай дынаміцы.
Прызнанне Трылогія атрымала шырокае прызнанне ў міжнароднай літаратурнай супольнасці. Англійскі пераклад першай часткі атрымаў прэмію Х’юга ў 2015 годзе, і стаў першай напісанай не па-англійску кнігай, якая атрымала гэтую ўзнагароду.
Экранізацыя Па матывах кнігі выйшаў мультсерыял і тэлесерыял у Кітаі. У 2023 годзе Netflix выпусціў серыял «Задача трох цел».
Крыніцы
Катэгорыя:Трылогіі Катэгорыя:Фантастыка Катэгорыя:Літаратура Кітая