Х, х — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (22-я ў балгарскім, 23-я ў рускім, 24-я ў беларускім, 26-я ў сербскім і ўкраінскім, 27-я у македонскім); выкарыстоўваецца таксама ў алфавітах некаторых неславянскіх моў.
У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «хер», паходжанне якога незразумела: лічыць яго, як гэта часта робіцца, звязаным са словам «херувім» цяжка (апошняе не змяшчала яця, хоць у якасці фанетычнай адаптацыі мяккіх заднеязычных яць мог часам з’яўляцца ў запазычаннях); іншая версія адсылае да грэчаскіх слоў накшталт χαι̃ρε (радуйся) або χείρ [хір] (рука). У кірыліцы звычайна лічыцца 23-й па парадку; у глаголіцы па ліку 24-я, мае выгляд Ⱈ.
Гісторыя Паходзіць з кірыліцкай («хер»), якая адпавядала грэка-візантыйскай устаўнай Χ («хі»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [х], [х’] (хата, хитрый). Мела таксама лічбавае значэнне «шэсцьсот». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У старажытнасці існавала і другое глагалічнае напісанне, так званае «павукападобнае» — у выглядзе кружка з чатырма кручкамі: Ⱒ. Яно таксама паходзіць ад грэчаская літары Χ («хі») і сустракаецца ў помніках 4 разы: 1 раз у Асеманіевым Евангеллі і 3 разы ў Сінайскім псалтыры. Ва ўсіх выпадках знак перадаваў першую літару ў слове «хлъмъ» (узгорак). Паводле звестак «Азбучнай малітвы» Канстанціна Праслаўскага і Мюнхенскага абэцэдарыя, «павукападобнае х» — Ⱒ — уваходзіла ў глагалічны алфавіт як асобная (33-я па ліку) літара.
Асноўная ж глагалічная форма невыразнага паходжання (звычайна таксама выводзіцца з грэчаскай «хі», але пры гэтым незразумелая поўная несіметрычнасць выніку; ёсць таксама версія са змененым лацінскім h).
Форма кірылічнай літары Х прыкметных варыянтаў не мела, хіба што ў скорапісе магла адлюстроўвацца ў адзін росчырк без адрыву пяра ад паперы, што звычайна выглядала падобна на рукапіснае α. З увядзеннем грамадзянскага шрыфту напісанне літары Х атаясамілася з формай лацінскай літары «ікс». З’явілася таксама надпісная форма літары.
Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя (шчылінныя) заднеязычныя зычныя гукі [х], [х’] (хвост, хістаць — [х’істац’]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ХДС, ХТЗ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дваццаць другі (група «Х»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 6х).
Іншыя мовы
Руская мова У сучаснай рускай мове літара Х абазначае глухі велярны фрыкатыўны зычны гук: цвёрды [] або мяккі [].
Сербская мова У сербскай вымаўленне літары Х аслаблена да [h] і нават да поўнага знікнення гука, у сувязі з чым Вук Караджыч першапачаткова гэтую літару наогул не ўключыў у сербскі алфавіт падчас рэформы, што моцна змяніла аблічча шматлікіх слоў: ду(х)овник, патријар(х), (Х)орације, (х)ришћанство, (Х)рватска.
Макшанская мова У макшанскай мове абазначае гук [х], а таксама выкарыстоўваецца ў дыграфах лх [l̥] і рх [r̥] (пар. лацінскія lh і rh).
Чачэнская мова У чачэнскай граматыцы літара Х з’яўляецца гайтарам (паказчыкам) хаталург дажара (рэчыўнага склону).
Табліца кодаў Рэгістр Дзесяціч-ны код 16-рыч-ны код Васьмерыч-ны код Двайковы код Юнікод Прапісная 1061 0425 002045 00000100 00100101 Радковая 1093 0445 002105 00000100 01000101 ISO 8859-5 Прапісная197C530511000101 Радковая 229 E5 345 11100101 КАІ-8 Прапісная 232 E8 350 11101000 Радковая 200 C8 308 11001000Windows-1251 Прапісная 213 D5 325 11010101 Радковая 245 F5 365 11110101
У HTML вялікую літару: Х можна запісаць як Х або Х, а маленькую х — як х або х.
Гл. таксама H (лацініца) X (літара)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Балгарскі алфавіт Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Македонскі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт Катэгорыя:Вукавіца