Воблачныя гульні (таксама гульні па запыце, стрымінг відэагульняў) — гэта форма відэагульняў, пры якой гульня цалкам запускаецца на серверы ў Інтэрнэце — «у воблаку» — у адрозненне ад традыцыйнага спосабу запуску гульні на прыладзе карыстальніка.

Воблачныя гульні працуюць падобна да дыстанцыйных працоўных сталоў (): гульні захоўваюцца і запускаюцца дыстанцыйна на абсталяванні пастаўшчыка паслугі, а на прыладу гульца перадаюцца відэа і гук праз кліенцкую праграму. Кліенцкая праграма апрацоўвае сігналы з прылад уводу гульца, якія адпраўляюцца назад на сервер і апрацоўваюцца ў гульні.

Перавагай воблачных гульняў з’яўляецца магчымасць запуску гульні на недарагім абсталяванні. Таксама воблачныя гульні можна прапанаваць на вялікай колькасці платформ адначасова — не толькі на гульнявых прыстаўках і камп’ютарах, але і на смартфонах, планшэтах і лічбавых медыяплэерах.

Воблачныя гульнявыя сэрвісы патрабуюць высокай якасці відэа і таму залежаць ад надзейнага хуткаснага падключэння да Інтэрнэту з нізкай затрымкай. Затрымка паміж уводам карыстальніка і яго вынікам на экране моцна ўплывае на гульнявы працэс, асабліва ў дынамічных гульнях (напрыклад, шутарах і файтынгах).

Вядомыя сэрвісы Amazon Luna GeForce Now Google Stadia PlayStation Now Xbox Cloud Gaming

Крыніцы

Катэгорыя:Воблачныя вылічэнні Катэгорыя:Платформы відэагульняў