Джэрмейн Колін Дэфо (; нар. , , Англія) — былы англійскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Англіі.
Кар’ера
Клубная Джэрмейн пачаў кар’еру ў клубе «Чарлтан Атлетык» ва ўзросце 14 гадоў. Адтуль, у 1999 годзе, Дэфо перайшоў у клуб «Вест Хэм Юнайтэд». Аднак там ён не здолеў прабіцца ў аснову і быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Борнмут». У 2000 годзе Дэфо дэбютаваў у складзе «Вест Хэма», а затым здолеў дамагчыся месца ў асноўным складзе каманды. У 2004 годзе Дэфо перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур», дзе правёў 5 гадоў, перш чым адправіўся ў арэнду ў клуб «Портсмут», а затым падпісаў з гэтай камандай кантракт. У студзені 2009 года Дэфо вярнуўся ў «Тотэнхэм». 22 лістапада 2009 года ў матчы супраць «Уіган Атлетык» увайшоў у гісторыю Прэм’ер-лігі як трэці футбаліст, які дамогся пента-трыку ў галоўным спабоніцтве краіны. Да яго падобнае атрымлівалася толькі Эндзі Коўлу і Алану ШырэруДефо сделал третий пента-трик в истории АПЛ. championat.ru.
9 верасня 2010 года Дэфо атрымаў траўму звязкаў галенастопаДефо выбыл из строя на восемь недель. championat.ru, з-за чаго выбыў са строю на 3 месяцыДефо перенёс операцию и пропустит три месяца. championat.ru. 8 лістапада 2012 года Дэфо аформіў хет-трык у браму «Марыбора», забіўшы тым самым 126-й гол за «Тотэнхэм Хотспур», які дазволіў цёмнаскураму снайперу абыйсці ў спісе лепшых бамбардзіраў «шпораў» легендарнага Тэдзі ШэрынгемаДефо: «Это особенное достижение». Eurosport.
Міжнародная За зборную Англіі Дэфо дэбютаваў у сакавіку 2004 года ў матчы супраць зборнай Швецыі. 23 чэрвеня 2010 года забіў адзіны мяч у сустрэчы супраць зборнай Славеніі, які дазволіў англічанінам прабіцца ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету 2010 года.
Дасягненні «Тотэнхэм Хотспур»: Уладальнік Кубку футбольнай лігі: 2008
«Рэйнджэрс»: Чэмпіён Шатландыі: 2021
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Профіль на афіцыйным сайце «Тотэнхэм Хотспур» Статыстыка на сайце Soccerbase Профіль на сайце footballdatabase.com
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лондане Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Борнмут Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Портсмут Катэгорыя:Ігракі ФК Таронта Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Рэйнджэрс