Юзаф Сцыпіён дэ Кампа (пам. ) — ураднік ВКЛ, староста лідскі.

Біяграфія З роду Сцыпіёнаў, сын Ігнацыя. Лідскі стараста з 23 мая 1787 па 6 мая 1794 года.

Пасля смерці бацькі атрымаў «Шчучынскія добра» і Лідскае староства. У часы падзелаў Рэчы Паспалітай яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння паўстання Тадэвуша Касцюшкі арганізаваў у сваім маёнтку Сукурчы каля Ліды патаемную прысягу шляхты. За гэта ў 1794 годзе Шчучын быў разрабаваны расійскім атрадам князя Цыцыянава. Пасля паражэння паўстання Юзаф Сцыпіён цалкам адышоў ад справаў ды хутка памёр.

Быў жанаты з Тарэзай Друцкай-Любецкай, дачкой пінскага кашталяна князя Францішка Друцкага-Любецкага. Ад гэтага шлюбу нарадзілася адзіная дачка Марыя (1793—1876), якую маці ў 1807 годзе выдала замуж за свайго брата Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага, будучага міністра фінансаў Царства Польскага і расійскага сенатара.

Крыніцы

Літаратура Лаўрэш Л. Урады, ураднікі і старасты лідскія // Лідскі летапісец. 2021. — № 2(94). — С. 30-54.

Катэгорыя:Старосты лідскія Юзаф