Spore: Hero () — відэагульня серыі Spore, выпушчаная эксклюзіўна для Wii. Гульня была выпушчана ў Паўночнай Амерыцы 6 кастрычніка 2009 і ва ўсім свеце 8 кастрычніка 2009.
Hero адрозніваецца ад звычайнай Spore наяўнасцю зразумелага сюжэта: праз некалькі трыльёнаў гадоў на адну з планет галактыкі Spore прызямляюцца 2 метэоры дзіўнай формы і афарбоўкі. З кожнага вылупляецца істота, і гульцу трэба будзе выбраць паміж чырвонай драпежнай і сіняй траваеднай істотамі. Сюжэт для кожнай істоты адрозніваецца: задача сіняй істоты заключаецца ў тым, каб давесці эвалюцыю гэтай планеты да касмічнага маштабу, а задача чырвонай — наадварот, зрабіць так, каб эвалюцыя ішла сваёй чаргой, без умяшання іншых істот, але дасягае яна гэтага далёка не мірным шляхам.
Распрацоўка Эксклюзіўная гульня Spore для Wii згадавалася Уілам Райтам некалькі разоў. Напрыклад, у яго інтэрв'ю з The Guardian 26 кастрычніка 2007 года. Замест гульнявога рухавіка SporeEngine у гульні быў выкарыстаны UnrealSporeEngine 2.3.
Водгукі
Заўвагі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гульні для Wii Катэгорыя:Відэагульні 2009 года