Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч (нар. , Мінск) — беларускі гісторык-архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2010), дацэнт.
Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску. У 1999—2004 гадах вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», які скончыла з адзнакай. Працавала на пасадзе інжынера-архіварыўса ў «Белдзіправадгасе».
У 2004 пачала ў аспірантуру па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» пад кіраўніцтвам М. Ф. Шумейкі. У 2010 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дакументальныя крыніцы па гісторыі перамешчаных беларускіх архіваў (кан. XVIII — пач. XXІ ст.)».
З 2007 года выкладае на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, з 2010 года старэйшы выкладчык, 2013 года — дацэнт.
У 2009—2015 гадах член міжведамаснай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі.
Навуковая дзейнасць Галіны навуковых інтарэсаў: гісторыя архівазнаўства, рэстытуцыя архіўных дакументаў, архіўнае права.
Аўтарка больш за 30 навуковых публікацый у навуковых выданнях Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Сааўтар вучэбнага дапаможніка для вышэйшай школы па архівазнаўстве. Сааўтарка Канцэпцыі выяўлення, апісання, уліку і выкарыстання дакументаў па гісторыі і культуры Беларусі, якія захоўваюцца за мяжой.
Крыніцы
Бібліяграфія Архівазнаўства: дапаможнік / А. М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М. Ф. Шумейкі. — Мінск: БДУ, 2013. Канцэпцыя выяўлення, апісання, уліку і выкарыстання дакументаў па гісторыі і культуры Беларусі, якія захоўваюцца за мяжой / Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы; [Аўтары-распрацоўшчыкі: Т. Д. Герновіч і інш.]: Мінск: БелНИИДАД, 2014.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Члены Камісіі па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Белдзіправадгаса