Абрам Каспэ, Аўром, Аб, сапраўднае прозвішча: Мінц (1861, Чэрыкаў — 2 чэрвеня 1929, Нью-Ёрк) — яўрэйскі вучоны, педагог, дзеяч рабочага руху, аўтар падручнікаў, пісаў на ідышы.

Біяграфія Нарадзіўся ў ліпені 1861 года ў Чэрыкаве, нашчадак вядомага яўрэйскага вучонага Ёсіфа Каспі, які жыў у XIV ст. Бацька быў вандроўным прапаведнікам-магідам, у дарозе яго забілі.

Вучыўся ў хедары, розных ешывах, рускай школе, скончыў гімназію ў Вільні. Узначаліў групу «Ам олам», якая збіралася стварыць яўрэйскія земляробчыя калоніі ў Амерыцы, разам з ім адправіліся ў ЗША вядомыя дзеячы А. Нецер, Ал. Гаркаві. У 1882—1888 жыў у ЗША. Працаваў у доках, на будаўніцтве, арганізоўваў забастоўкі. дВярнуўся, скончыў факультэт прыродазнаўства і матэматыкі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1894 года ў Нью-Ёрку, атрымаў ступень у медыцыне. Дапамагаў бедным пацыентам, выдаваў медыкаменты, лячыў іх бясплатна.

На мяжы стагоддзяў быў членам розных сацыялістычных партый.

Удзельнічаў у заснаванні яўрэйскай газеты «Форвэртс», пазней быў прэзідэнтам асацыяцыі Форвэртс. Публікаваў на ідышы навукова-папулярныя і крытычныя артыкулы ў выданнях «Дэр ідышэр хойз-доктор» (Варшава), «Соц’ял-дэмократ» (1900), «Цукунфт», у якім дэбютаваў артыкулам па хіміі, «Дзі нае цайт», «Абэнд блат», «Літэратур ун лэбм», «Эмэс» (Бостан) і інш. У 1902 годзе рэдагаваў «Цукунфт». У апошнія гады супрацоўнічаў з камуністычнай газетай «Фрайхайт».

З 1899 года выдаў некалькі падручнікаў па хіміі, астраноміі, фізіцы, механіцы, геалогіі. Некаторыя з іх першыя ў сваім родзе.

Сям’я Унучка, Лінда (Lynda Caspe) амерыканская мастачка.

Літаратура Ехазкель Ліфшыц. КАСПЭ // Слоўнік сучаснай яўрэйскай літаратуры. Том 8. слупок 87-88. Нью-Ёрк. 1981. Залман Рэйзен, Лексікон, том 3; Літэрарышэ блэтэр № 35 (1929); Цукунфт (29 ліпеня 1929); Аб Каган. Блэтэр фун майн лэбм, том 3 (1926), ст. 463; Ёіл Энцін, Моргн журнал (17 кастрычніка 1943); American Jewish Yearbook (1929).

Спасылкі rujen Катэгорыя:Аўтары падручнікаўКатэгорыя:Медыкі ЗШАКатэгорыя:Яўрэйскія публіцысты (ідыш)Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі